Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пастаўкі паліва з беларускіх НПЗ ідуць у Расію на максімуме.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images
«Пастаўкі паліва ідуць, і ідуць на максімуме. У гэтым выпадку беларускія сябры чуйна рэагуюць на патрэбы, якія растуць, за што мы ім удзячныя», — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».
Раней паведамлялася, што ў ліпені пастаўкі беларускага бензіну і дызельнага паліва ў Расію дасягнулі рэкорднага ў гісторыі ўзроўню — 212 тысяч тон і 162 тысячы тон адпаведна.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары
Заводы працуюць на патрэбы братняй арміі - Пеленг, Гарызонт, МТЗ, МЗКТ, Інтэграл і г.д.
Беларускія НПЗ абслугоўваюць увесь захад Расеі.
Фактычна адзіная армія, дзе набіраюць на кантракт у РФ (пакуль дабраахвотна).
МЗС Беларусі прасоўвае расейскую інфармацыйную павестку.
Вось так! Што бы не казалі апазіцыянеры, але Саюзная Дзяржава - гэта самы пасьпяховы інтэграцыйны праэкт мабыць у свеце!
Подозреваю, все филе отправляют "дорогим братушкам" с востока