Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты
У Мінску затрымалі 28‑гадовую дзяўчыну, якая на працягу паўгода афармляла крэдыты на сваіх калег і знаёмых. Агулам яна нанесла шкоды прыкладна на 70 тысяч рублёў.
Дзяўчына прасіла ў сваіх ахвяр смартфоны пад рознымі прычынамі — напрыклад, каб зрабіць званок праз месенджар або пагуляць у гульню.
Атрымаўшы доступ да гаджэта, яна заходзіла ў сэрвіс хуткага крэдытавання, афармляла пазыку на імя ўладальніка тэлефона і пераводзіла грошы на свае банкаўскія карткі.
Каб абдураныя ёю людзі нічога не западозрылі, яна адразу выдаляла з тэлефона SMS-паведамленні ад банкаў і прыкладанне.
Большасць скрадзеных сродкаў дзяўчына спусціла на стаўкі ў анлайн– і афлайн-казіно. Заведзена крымінальная справа.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары