Свет

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

Катастрофа ў Непале, дзе абвал ледавіка выклікаў магутны селевы паток, зноў прыцягнула ўвагу свету да небяспекі падобных з'яў. Нямецкі гляцыёлаг Олаф Айзен лічыць, што рызыка абвалаў ледавікоў у Альпах таксама павялічваецца праз глабальнае пацяпленне. Аднак паўтарэнне маштабу непальскай катастрофы ў Еўропе, на яго думку, малаверагоднае, піша Euronews. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Навуковец прыводзіць у прыклад абвал ледавіка каля швейцарскай вёскі Блатэн у маі 2025 года. Небяспеку там своечасова заўважылі і жыхароў загадзя эвакуявалі, але адзін 64‑гадовы чалавек усё ж загінуў. Пры гэтым аб'ём лёду, які абрынуўся ў Непале, папярэдне ацэньваецца як у 10—20 разоў большы.

Еўрапейскія горы становяцца ўсё больш нестабільнымі з-за хуткага адступлення ледавікоў і раставання вечнай мерзлаты. Найбольш гэта тычыцца тэрыторый на вышыні 2500—3000 метраў у Францыі, Італіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Асаблівую небяспеку стварае спалучэнне пацяплення з экстрэмальнай спёкай і моцнымі ападкамі.

У Швейцарыі з 1850 года знікла каля тысячы ледавікоў. З 2000 па 2024 год тыя, што засталіся, страцілі ў сярэднім 38% свайго аб'ёму.

У раёне швейцарскай Ранды цяпер назіраюць за ледавіком Вайсхорн, дзе нядаўна адбыліся тры невялікія абвалы. Спецыялісты не бачаць непасрэднай пагрозы для людзей, аднак турыстычныя і роварныя маршруты побач закрытыя. З ледавіка патэнцыйна могуць сарвацца некалькі сотняў тысяч кубаметраў лёду.

Адна з прычын небяспекі — раставанне вечнай мерзлаты і раставанне лёду ў ніжняй частцы ледавіка. У выніку ледавік слабей утрымліваецца на горнай пародзе. Акрамя таго, пад ім могуць утварацца вялікія аб'ёмы вады. Падчас спёкі або моцных дажджоў ціск павялічваецца, і ледзяная маса можа раптоўна абрынуцца.

Падобная трагедыя адбылася ў 2022 годзе на італьянскай Мармаладзе ў Даламітах. Вялікая частка ледавіка адарвалася ад схілу, у выніку чаго загінулі 11 альпіністаў.

Па словах Олафа Айзена, галоўным спосабам зніжэння рызыкі застаецца барацьба са змяненнем клімату. Нават невялікае зніжэнне сярэдняй тэмпературы можа дапамагчы ледавікам стабілізавацца. Механічныя ж спосабы абароны дзейнічаюць толькі кароткі час, каштуюць дорага і могуць выкарыстоўвацца толькі ў асобных месцах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць