З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала
«Украіна сама выпусціла джына з бутэлькі», — заявіў Пуцін. Блогерскі праект, WarTranslated, які ставіць сваёй мэтай «архіваванне вайны ва Украіне», апублікаваў графіку ўдараў па лагістычных аб’ектах Расіі і Украіны. Графіка паказвае, што Расія больш за тры гады сістэматычна біла па цывільных складах, тэрміналах і сартавальных цэнтрах Украіны, але толькі ў ліпені 2026 года падобныя аб'екты ў Расіі ўпершыню сталі рэгулярнымі цэлямі ўкраінскіх удараў.
Графіка наглядна паказвае змяненне характару ўдараў па грамадзянскай лагістычнай інфраструктуры падчас вайны.

Злева — храналогія расійскіх удараў па ўкраінскай складской інфраструктуры пачынаючы з 28 лютага 2022 года.
Справа — храналогія ўкраінскіх удараў па расійскай складской інфраструктуры.
Расія пачала біць па цывільнай лагістыцы Украіны практычна з першых дзён поўнамаштабнай вайны. Першы адзначаны ў графіцы ўдар — па складзе «Эпіцэнтра» ў Чарнігаве 28 лютага 2022 года. Ужо ў сакавіку былі Буча і Марыупаль.
За наступныя гады ў спісе рэгулярна з’яўляюцца склады і гандлёвыя цэнтры «Эпіцэнтр», аддзяленні і тэрміналы «Новай пошты», сартавальныя цэнтры, склады і лагістычныя вузлы.
Гэта значыць, удары па цывільнай лагістыцы ва Украіне былі не адзінкавымі эпізодамі, а сістэматычнай практыкай на працягу ўсёй вайны.
Асабліва прыкметная канцэнтрацыя расійскіх удараў у 2026 годзе. Толькі з канца мая да пачатку ліпеня графіка фіксуе цэлую серыю ўдараў па аб'ектах «Новай пошты» ў Дняпры, Харкаве, Сумах, Кіеве, Чарнігаве і іншых гарадах. З 31 мая гэтага года, за месяц з лішкам, Расія нанесла дзевяць удараў па ўкраінскіх складах, то-бок у сярэднім білі двойчы на тыдзень. І толькі 18 ліпеня 2026 года Украіна ўпершыню ўдарыла па Wildberries.
Толькі праз амаль тры з паловай гады назіраецца рэзкае змяненне інтэнсіўнасці ўдараў. Лагістычная вайна становіцца двухбаковай. Украіна атрымала магчымасць або прыняла рашэнне сістэматычна наносіць удары па лагістычнай інфраструктуры на расійскай тэрыторыі.
23 жніўня Уладзімір Пуцін заявіў, што «Украіна сама выпусціла джына з бутэлькі», пачаўшы ўдары па расійскіх аб’ектах і лагістыцы. Апублікаваная графіка паказвае, што гэта зусім не так.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары
С июля 2022 года это стало делать сложнее, пошло и пришло ПВО США и НАТО, с декабря 2024 года поставки ПВО (особенно перехватчиков) начали неуклонно снижаться, благодаря стараниям друга владимира с фамилией трамп и духу Анкориджа, после начала военной авантюры трампа в Иране, поставки перехватчиков прекратились полностью.
Теперь скребут по всему миру на складах.
Выходов два - капитулировать на условиях России или наносить такие же, такой же силы, удары по России.