Грамадства88

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

27‑гадовага грамадзяніна Літвы Дэвідаса Станулявічуса асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле крымінальнага артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яго, падобна, затрымалі на мяжы, а цяпер ён за кратамі.

Дэвідас Станулявічус у Чарнобыльскай зоне. Фота з ягонага фэйсбука

Дэвідасу Станулявічусу 27 гадоў, ён жыхар Вільні.

У інтэрнэце пра яго знаходзіцца няшмат інфармацыі. У юнацтве хлопец захапляўся футболам і выступаў на пазіцыі абаронцы за аматарскую каманду «Гранітас». Пазней малады чалавек актыўна займаўся аўтамабільнай тэматыкай, перапродажам аўто, а таксама арганізоўваў паездкі на мікрааўтобусе паміж Літвой, Польшчай і Беларуссю.

Апошнія гады ён арганізоўваў турыстычныя экскурсіі, у тым ліку ў беларускую частку Чарнобыльскай зоны адчужэння.

Станулявічус вёў блог у тыктоку з амаль 9000 падпісчыкаў, а таксама старонкі ў фэйсбуку і інстаграме. Там ён у асноўным асвятляў двухдзённыя выезды па маршруце Вільня — Ліда — Мінск — Гомель — Хойнікі з наведваннем Чарнобыльскай зоны і вяртаннем. Цана пытання была 250 еўра.

Апошні раз ён анансаваў такі тур 23 лютага 2026 года. Тады ж пісаў, што наступны выезд плануецца на 6 сакавіка. Неўзабаве пасля гэтага Станулявічус быў арыштаваны. Падобна, на беларускай мяжы, бо ён не апублікаваў нічога з таго тура.

Дэвідас Станулявічус у Чарнобыльскай зоне. Фота з ягонага фэйсбука

Літоўца змясцілі ў СІЗА. Нядаўна Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Цяпер Станулявічус адбывае пакаранне.

Сутнасць абвінавачанняў публічна невядомая, як і звычайна пры судах па палітычных артыкулах у Беларусі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) зачапілі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • шпиен
    30.08.2026
    странно, что по статье о «содействии экстремистской деятельности", он же идеальный кандидат для статьи о шпионаже: ездил в приграничные с Украиной районы
  • Удакладненне
    30.08.2026
    Няма дакладна задакументаваных сведчанняў, што Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, бо выбары не былі прызнаныя ані народам Беларусі, ані міжнароднай супольнасцю ў сувяўі з тым, што відавочна былі сфальсіфікаваныя. Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся тым, што Святлана Ціханоўская пакінула краіну, узяўшы 15,000 еўра ад КДБ, і ўжо ў бяспечным месцы адмовілася праводзіць сваю інаўгурацыю. Ніводная краіна не прызнала Святлану Ціханоўскую Прэзідэнтам Беларусі, абмежаваўшыся агульнымі тытуламі, дазваляючымі легітымізаваць плыні грантаў у адпаведныя эканомікі краінаў, якія змаглі добра манетызаваць беларускія пратэсты.
  • Ваншот
    30.08.2026
    Удакладненне, н-дры-та-туна-туна-тун - скрипела старая шарманка

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць