Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы пашкодзілі расійскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС на вайсковым аэрадроме Энгельс-2 у Саратаўскай вобласці.

Паводле слоў украінскага лідара, удар нанеслі байцы спецпадраздзялення СБУ «Альфа». Зяленскі падзякаваў украінскім вайскоўцам за дакладнасць, адзначыўшы, што менавіта такія самалёты выкарыстоўваюцца для ракетных удараў па Украіне.
Украінскія маніторынгавыя каналы апублікавалі спадарожнікавыя здымкі аэрадрома, на якіх, як сцвярджаецца, бачны Ту-95 з моцна пашкоджаным правым крылом. Гэта ўжо другі расійскі Ту-95, які стаў цэллю ўкраінскіх атак за апошнія паўтара месяца. У сярэдзіне ліпеня на гэтым жа самым аэрадроме ў выніку атакі беспілотнікаў быў пашкоджаны яшчэ адзін бамбавік — у яго была знішчана хваставая частка.
Аэрадром Энгельс знаходзіцца прыкладна за 800 кіламетраў ад украінскай мяжы. Ту-95МС належаць да стратэгічнай авіяцыі Расіі і выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для запуску крылатых ракет Х-55, далёкасць палёту якіх дасягае 3500 кіламетраў. Гэтыя самалёты таксама здольныя несці ядзерную зброю і з’яўляюцца адным з элементаў расійскай ядзернай трыяды.
У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі
Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці
Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне
У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах
Каментары
Разукомплектованный старый самолет ,короч мимо,расходимся.