Нерухомасць

Самую танную кватэру ў Мінску ў мінулым месяцы купілі за $35 тысяч

Мікракватэра на 24 квадраты ў «Мінск-Свеце» каштавала ў 2,5 разу даражэй.

Фота: Realt

Самай таннай здзелкай на рынку нерухомасці Мінска ў ліпені стала аднапакаёвая кватэра на вул. Баляслава Берута, 17/1. За аб’ект плошчай 33,2 кв. м у доме 1971 года пакупнік заплаціў усяго $34 590. Кошт квадратнага метра склаў $1 042, паведамляе Realt.

Пры гэтым найніжэйшая цана квадратнага метра зафіксаваная ў трохпакаёвай кватэры на вул. Маскоўская, 1. Аб’ект плошчай 63,4 кв. м быў прададзены за $49 031, або ўсяго $773 за квадратны метр.

А найбольш кампактнай кватэрай стала аднапакаёвае жытло ў «Мінск-Свеце» на вул. Леаніда Шчамялёва, 28. Пры плошчы ўсяго 23,4 кв. м аб’ект 2025 года пабудовы быў прададзены за $86 455. Невялікая плошча пры гэтым істотна паўплывала на кошт метра — ён склаў $3 695.

Самай жа дарагой здзелкай месяца стала кватэра на вул. Грыбаедава, 21 у жылым доме «Аб’ект 6» 2025 года пабудовы. Пры плошчы 168 кв. м аб’ект быў прададзены за $1,2 мільёна. Гэта не толькі найбольшая сума здзелкі месяца, але і абсалютны рэкорд па кошце квадратнага метра — $7 161. І гаворка тут ідзе пра набыццё рэзідэнцыі свабоднай планіроўкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць