У Крамлі заявілі, што пастаўкі бензіну з беларускіх НПЗ у Расію ідуць «на максімуме»
Расія ўдзячная Беларусі за пастаўкі бензіну з беларускіх НПЗ. Аб гэтым журналістам заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
«Пастаўкі паліва ідуць. Яны і так ідуць на максімуме», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўваў Уладзімір Пуцін з Лукашэнкам пытанне паставак.
«Беларускія сябры вельмі чула рэагуюць на патрэбы, за што мы ім удзячныя», — адзначыў ён.
Паліўнае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна і Аляксандра Лукашэнкі 28 жніўня. Лукашэнка паабяцаў выканаць абавязацельствы з боку Беларусі: «ад дробязей з палівам — дызелем, бензінамі рознымі і г.д. … да сур'ёзных сістэмных пытанняў».
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары