Аўто вылецела на сустрэчку і жорстка падбіла Geely і Chrysler ВІДЭА
Аварыя здарылася сёння на вуліцы Арлоўскай у Мінску.

Фота тут і далей: ДАІ Мінска
У Renault падчас руху ўзнікла тэхнічная няспраўнасць. З-за гэтага 35‑гадовы кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, знёсшы агароджу з кветкамі, і сутыкнуўся з Geely і Chrysler.
Медагляд паказаў, што аўтамабіліст быў цвярозым.

31‑гадовую пасажырку Chrysler даставілі ў бальніцу для абследавання, паведаміла ДАІ Мінска.

У цяперашні момант рух на дадзеным участку дарогі адноўлены.
Каментары