Спорт

Роўна год таму Вікторыя Азаранка правяла апошні матч у кар’еры

У рэйтынгу Сусветнай жаночай асацыяцыі, які будзе абноўлены пасля US Open-2026, яе ўжо не будзе.

Той самы матч. Фота: Yuki Iwamura / AP

29 жніўня 2025 года Вікторыя Азаранка згуляла апошні на гэты момант матч у прафесійнай кар’еры. У трэцім крузе US Open беларуска саступіла Джэсіцы Пегуле — 1:6, 5:7, піша «Спорт Беларусі».

Пры гэтым у другой партыі Азаранка вяла з брэйкам — 4:2, але ўтрымаць перавагу не змагла. Тады параза не выглядала прысудам: Пегула пасля дайшла да паўфіналу US Open, а Азаранка аказала ёй найбольшае супраціўленне сярод усіх саперніц на шляху да матчу, дзе тая саступіла Арыне Сабаленцы.

Аднак пасля таго турніру Вікторыя больш не гуляла. Яна прапусціла рэшту сезона-2025 і ўвесь гэты адрэзак сезона-2026. Афіцыйна пра завяршэнне кар’еры Азаранка не абвяшчала, але ў рэйтынгу WTA, які будзе абноўлены пасля US Open-2026, яе ўжо не будзе. У яго ўваходзяць дзейныя на працягу года тэнісісткі. У сёлетнім US Open беларуска не ўдзельнічае.

І калі праз гады менавіта гэты матч супраць Пегулы сапраўды будуць успамінаць як апошні.

Вікторыі Азаранцы 37 гадоў. Яна выйграла 21 турнір WTA (Сусветнай жаночай асацыяцыі) у адзіночным разрадзе, двойчы выйгравала Australian Open (2012, 2013), тройчы гуляла ў фінале US Open, была чэмпіёнкай Алімпіяды-2012 у міксце разам з Максімам Мірным, бронзавай прызёркай гэтых гульняў у адзіночным разрадзе. У 2012 і 2013 гадах была першай ракеткай свету.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць