Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, паводле інфармацыі нямецкіх і еўрапейскіх СМІ, рыхтуецца ўскласці на Расію адказнасць за спробу атакі беспілотнікам у аэрапорце Лейпцыг/Гале і абвясціць пра новыя строгія санкцыі.

Паводле сведчання трох нямецкіх чыноўнікаў, знаёмых з сітуацыяй, адпаведная заява можа прагучаць у пачатку наступнага тыдня. Яна можа быць прымеркаваная да нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Ірландыі.
4 жніўня на тэрыторыі аэрапорта Лейпцыг/Гале знайшлі беспілотнік з выбухоўкай. Ён знаходзіўся каля ўкраінскага вайскова-транспартнага самалёта, які выкарыстоўваецца для перавозкі вайсковых грузаў. Следства мяркуе, што дрон мог прызначацца для атакі на самалёт.
Пазней нямецкія следчыя знайшлі яшчэ адзін беспілотнік каля аэрапорта, а на наступны дзень — каля 50 грамаў выбуховага рэчыва, верагодна гексагену.
Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, амерыканская разведка лічыць, што Масква непасрэдна звязаная з беспілотнікам, знойдзеным у Лейпцыгу. Расія сваю датычнасць адмаўляе. Пры гэтым нямецкія ўлады пакуль не раскрываюць, якія менавіта новыя доказы могуць дазволіць афіцыйна абвінаваціць Расію.
Мерц раней заявіў, што інцыдэнт сведчыць пра вельмі рэальныя пагрозы і што арганізатары гібрыдных атак «заплацяць» за свае дзеянні. У Берліне падкрэсліваюць, што канчатковае рашэнне будзе прынята пасля завяршэння ацэнкі вынікаў расследавання.
Чыноўнікі называюць магчымы новы курс Германіі Zeitenwende 2.0 — адсылаючы да перагляду абароннай палітыкі краіны пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Сярод магчымых мер называюць узмацненне санкцый супраць Расіі і павелічэнне вайсковай падтрымкі Украіны.
На рашэнне Берліна таксама мог паўплываць тайнік каля нямецкай сталіцы, дзе знайшлі два паўаўтаматычныя пісталеты і вялікую колькасць боепрыпасаў. Генеральная пракуратура Германіі расследуе гэту справу як падазрэнне ў падрыхтоўцы цяжкага злачынства, якое пагражае дзяржаве.
Дрон з выбухоўкай знайшлі каля ўкраінскага грузавога самалёта ў аэрапорце Лейпцыга
У Еўрасаюзе падае падтрымка новых санкцый супраць Расіі
Расія сцягвае вайсковы флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы
Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе
Каментары
А па факце бюджэты ідуць на сацыяльных тунеядцаў.
Чарговы шэраг заводаў зачыняецца. Банкруцтвы на максімуме ў 21 стагоддзі.