У сталіцы будзе арганізавана каля 90 пляцовак для гандлю сезоннай гароднінай, расказаў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант, пішуць Мінск-Навіны.

Фота: Мінская праўда
Як і ў папярэднія гады, кірмашы будуць праходзіць у кожным раёне сталіцы. Агульнагарадскі гандаль разгорнецца таксама на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны», якая можа размясціць вялікую колькасць прадаўцоў і пакупнікоў.
Аднак ёсць і істотнае змяненне: кірмашы каля Палаца спорту зноў пачнуць праводзіць на рэгулярнай аснове.
Каля Палаца спорту, акрамя адкрыцця, будуць праходзіць кірмашы выхаднога дня на працягу верасня, кастрычніка і лістапада, калі дазволяць умовы надвор’я.
-
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
-
У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію
-
Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары