Эканоміка66

«Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі

Адно з найстарэйшых беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці — ААТ «Алеся» — ліквідуюць. Фабрыка, якая вядзе сваю гісторыю з 1961 года, ужо некалькі гадоў не працуе па сваім асноўным профілі, а яе тэрыторыю ў цэнтры Мінска плануюць пераўтварыць у жылы квартал, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота: Realt.by

Рашэнне аб ліквідацыі «Алесі» акцыянеры прынялі 10 жніўня на пазачарговым сходзе. Прычынай названая эканамічная немэтазгоднасць далейшай гаспадарчай дзейнасці. Практычна ўвесь пакет акцый прадпрыемства — 99,3% — належыць канцэрну «Беллегпрам», таму вынік галасавання быў прадказальны.

Свае найлепшыя часы фабрыка перажыла яшчэ ў пачатку 1990‑х гадоў. Менавіта тады яе акцыянеры ўклалі сродкі ў будаўніцтва элітнага шматпавярховіка на скрыжаванні былой вуліцы Варвашэні і Крапоткіна.

Аднак з 2000‑х гадоў у «Алесі» пачаліся фінансавыя і вытворчыя праблемы. Прадпрыемства магло ўвайсці ў швейны холдынг латвійскага бізнэсмена Васіля Мельніка, але дзяржава не дала ажыццявіцца гэтай здзелцы.

Ужо з канца 2010‑х гадоў «Алеся» фактычна не займалася вытворчасцю трыкатажнага адзення. Да нядаўняга часу асноўнай крыніцай даходу была здача памяшканняў у арэнду. Імі карысталіся каля ста юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Цяпер і гэтую дзейнасць прадпрыемства павінна спыніць. Прычына — планы ўладаў Мінска па забудове тэрыторыі былой фабрыкі.

Яшчэ ў 2025 годзе старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько паведаміў, што тэрыторыя «Алесі» ўваходзіць у лік першых вытворчых зон, якія плануюць асвоіць. Участак знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада і недалёка ад будучай трэцяй лініі метро, таму тут плануецца жылое будаўніцтва.

Каментары6

  • Ёсік
    25.08.2026
    Шчыльней ваколіцы Камароўкі забудоўвайце. Парцалянавы завод зачынілі, затое такі ж пабудавалі ЖК. Інфекцыёнку зачынілі, пачнуць тамака будаваць ЖК Жаўтуха. На месцы Алесі таксама ўсунуць 4 гмахі-сьвечкі. Мінчукоў дададуць, таму і камер відэаназірання трэба паболей, каб сачыць за насельніцтвам Беларусі, якое чамусьці, здаецца, вырашылі ўсё перасяліць у Мінск.
  • hauleiter
    25.08.2026
    Строіць у Мінске не будзем!
  • Пролетарский рай, одни машины
    25.08.2026
    И это с Камволем под боком, и толпой фешен-дизайнеров из АК каждый год. Могли бы давно во второй Стамбул превратиться, а вместо этого еолхознтков со всей страны в одну автопомойку свозят.

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі5

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць