Музыка2626

«I’m Freaking Crazy». Беларуская спявачка зняла вар'яцкі кліп у постапакаліптычнай лакацыі. «Ён пра сілу жанчыны, якая хоча пакараць мужчыну за здраду»

Музычна гэта штосьці ў бок альтэрнатыўнага электра. Але відэа нагадвае «Mad Max» у дэкарацыях Усходняй Еўропы. Настасся Рыдлеўская зняла самы шалёны кліп гэтага года. 

Настасся Рыдлеўская. Скрыншот з кліпа I’m Freaking Crazy

«Англійская — больш пра гісторыю, беларуская — пра пачуцці ад гэтай гісторыі. Увесь мой новы альбом вельмі кантрасны: у пачатку песні адлюстроўваюць момант страты майго свету, боль, маю слабасць і нават момант, калі не хочацца больш быць у гэтым свеце. А другая частка адлюстроўвае, як праз гнеў на крыўдзіцеля нараджаецца моц — калі ты адмаўляешся быць ахвярай і не саромеешся сваёй злосці», — кажа яна.

Настасся Рыдлеўская заўсёды здзіўляе гледача сваімі вобразамі, маскамі і касцюмамі. А ў сваёй новай працы Настасся разам з рэжысёркай Валерыяй Чарнасліў пайшлі яшчэ далей і знялі, бадай што, самы вар’яцкі кліп гэтага года.

Гэта яе трэці сінгл з новага альбома «Alchemia», які выйдзе праз месяц. Альбом, кажа спявачка, увогуле не мусіў выйсці і з’явіўся, на жаль ці на шчасце, дзякуючы асабістаму досведу перажывання здрады.

Фішка спявачкі — гэта спалучэнне англійскай і беларускай моў. Як кажа сама Наста, ёй вельмі лёгка і натуральна пішацца па-англійску, а беларуская адчыняе дзверы да большай вобразнасці.

Настасся Рыдлеўская нарадзілася ў Мінску, але частку ранняга дзяцінства правяла з сям'ёй у ЗША, пасля чаго сям'я вярнулася ў Беларусь. Яна музыка і мастачка, выставы якой праходзілі ў Польшчы, Германіі, Францыі, Швейцарыі і іншых краінах.

Рыдлеўская пачала запісваць уласную музыку ў 2023 годзе. Яна выпусціла альбомы When I Can’t Speak (2023) і Mugwort (2023). Яе творчасць вылучае ўнікальнае спалучэнне беларускіх паганскіх каранёў, наватарскай электронікі і шматслойных мелодый.

Настасся Рыдлеўская на фестывалі «Тутака», ліпень 2026. Фота: LookByMedia

Асабліва шырокую вядомасць ёй прынесла Dance On My Own — энергічная песня пра незалежнасць, непрыняцце навязаных роляў і права заставацца сабой. Да лета 2025 года яна мела больш за 650 тысяч праслухоўванняў і была самым папулярным трэкам Рыдлеўскай.

 — Ці можаш ужо сказаць, калі выйдзе альбом «Alchemia»? Чаму такая назва? Гэта будзе спалучэнне жанраў ці яшчэ большая сувязь цябе як мастачкі і музыкі? Калі б «Алхімія» была не гукам, а тваёй карцінай, якія колеры ў ёй дамінавалі б?

— У верасні, спадзяюся, 18.09.

Назва альбома адсылае да трансфармацыйнага працэсу, які я перажыла ў мінулым годзе і які даслоўна вымусіў мяне напісаць гэты альбом — ён не запланаваны.

Кожная песня пісалася на розных стадыях асабістай трансфармацыі, якія метафарычна знайшлі сваё ўвасабленне ў стадыях алхімічнага Magnum Opus. Усе песні суадносяцца з гэтымі алхімічнымі стадыямі: Nigredo, Albedo, Citrinitas, Rubedo.

Альбом адлюстроўвае мой асабісты досвед перажывання здрады і таго, як я з ёй дала рады, прыняўшы свой цень і даўшы сабе нарэшце магчымасць быць сабой. Альбом дазваляе болю і агрэсіі быць, не хавае іх праз сорам, дазваляе сабе быць яркай, моцнай і той, якая карае, а не плача.

Альбом звяртаецца да непрынятых патрыярхальным светам моцных жаночых архетыпаў (ключавы вобраз — Ліліт), і менавіта ён робіцца шляхаводнай зоркай прыняцця сябе. Альбом — пра прыняцце сваёй сілы, упэўненасці і дазвол быць сабой і адчуваць свет без паўмер.

Ён пра сілу жанчыны, якая перажыла здраду мужчыны і не проста не зламалася, але і мае поўнае права пакараць яго ад імя ўсіх скарыстаных жанчын.

Альбом пра тое, як ахвяра адмаўляецца быць у слабой пазіцыі, прымае сваю сілу і, як птушка фенікс, узлятае над усімі сваімі болямі ў фінальным золаце. Гэты альбом натхнілі гучанне Nine Inch Nails, Led Zeppelin і гіперпоп.

Гэта альбом поўнай вольнасці і таго этапу, у якім я жыла.

Тое, што я чула, вылівалася ў музыку. У пачатку гэтага альбома дамінуе колер срэбра, а ў канцы — золата. Гэтыя колеры адлюстроўваюць Вялікае рабленне — тую самую трансфармацыю са свінцу ў золата.

Свінец, які заліў лёгкія і з-за якога немагчыма было дыхаць… Кожная песня не толькі адлюстроўвае этап алхімічнага працэсу, але і мае сваю сімволіку ды свае карціны.

Уся мая музыка пішацца таму, што ў мяне ёсць у ёй патрэба. Я не стрымліваю сябе ніколі і ні ў чым — проста прымаю трансфармацыю і шлях, па якім іду і з якім з’яўляецца музыка.

 — Дагэтуль твае трэкі былі, падаецца, больш мяккімі і меланхалічнымі: «Пустэча» нагадвае заклён, «Did you tell her» — нейкі цёмны індзі-поп. А новы трэк — гэта ўжо штосьці ў бок альтэрнатыўнага электра. Чаму ён такім атрымаўся? Гэта эксперымент? Ты спрабуеш праявіць іншую частку сябе? Ці будуць яшчэ трэкі такога тыпу?

— Песня «I’m Freaking Crazy» атрымалася такой, таму што на момант напісання гэта было тое, як я чула сябе і свет. Я пісала аранжыроўку, спрабуючы перадаць свае адчуванні. Не ведаю, ці будуць яшчэ такія песні: я адкрытая ўсяму, што да мяне прыйдзе і захоча праз мяне выявіцца. Пэўна, у гэтым альбоме яна самая вар’яцкая, і яна такая адна — якраз адкрывае стадыю Rubedo.

 — Як прыйшла ідэя такога кліпа? Мне нагадала «Mad Max» у дэкарацыях Усходняй Еўропы. Якія рэферэнсы былі? Выбух у канцы не сапраўдны?

— Наконт кліпа трэба запытацца ў рэжысёркі Леры Чарнасліў, як і чаму ён з’явіўся. З майго боку скажу: я ніколі не лезу ў стварэнне кліпа і рэжысёрскае бачанне. Да мяне прыходзяць аўтары і прапануюць зняць тое, што яны хацелі б. Калі мне гэта адгукаецца, я даю зялёнае святло і пачынаецца калабарацыя. Уся гісторыя з кліпамі — гэта пра давер і яднанне творчых сусветаў.

 — Пакуль мы чулі беларускую і англійскую мовы ў сінглах новага альбома. Ты працягнеш спалучаць гэтыя мовы? Што ты атрымліваеш ад кожнай з іх?

— Так, у гэтым альбоме і далей будуць спалучацца англійская і беларуская мовы. Для мяне цяпер гэта найбольш камфортны варыянт: мне лёгка і натуральна пішацца па-англійску (гэта заўсёды была першая мова напісання вершаў), а беларуская адкрыла дзверы да большай вобразнасці — той самы рэгістр, які недаступны англійскай.

Англійская — больш пра гісторыю, беларуская — пра пачуцці ад гэтай гісторыі. Альбом вельмі кантрасны: у пачатку песні адлюстроўваюць момант страты майго свету, боль, маю слабасць і нават момант, калі не хочацца больш быць у гэтым свеце.

А другая частка адлюстроўвае, як праз гнеў на крыўдзіцеля нараджаецца моц — калі ты адмаўляешся быць ахвярай і не саромеешся сваёй злосці.

Каментары26

  • .
    23.08.2026
    Баец з рускім светам настолькі незалежны, што хаваецца пад чужым ".".

    Беларускасці ў творчасці хапае, яе складана не заўважыць.
  • Стары чытач
    23.08.2026
    Мда, ад інтэлектуальнай газеты пры Дубаўцы да прэсы, якая рэкламуе фрыкаваты фемінізм.

    [Зрэдагавана]
  • ?
    23.08.2026
    ., дзе © на свой ці чужы "."?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць