Нерухомасць1616

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё

«Не кажучы ўжо пра касмічную «камуналку», якая набягае з-за таго, што многія арэндадаўцы нікога не рэгіструюць у кватэры».

Мінск-Свет. Фота забудоўшчыка

Развагі пра арэнду выклікаюць бурны водгук у чытачоў. Сваёй гісторыяй з Onliner вырашыў падзяліцца і Аляксандр.

— Мне 22 гады, праграміст з чатырохгадовым стажам, заробак вышэйшы за сярэдні па Мінску (у чэрвені ў Мінску сярэдні заробак «бруднымі» склаў 4054,4 рубля, або 3486 рублёў чыстымі — НН), — уводзіць у курс справы малады чалавек. — Ужо трэці год здымаю чатырохпакаёвую кватэру з сябрамі за €440 па курсе, але, на жаль, гаспадыня кватэры сказала, што мае намер яе прадаваць. І дала нам паўгода, каб мы знайшлі сабе жыллё і з'ехалі. Жанчына вельмі прыемная, расставацца з такім арэндадаўцам вельмі сумна, але што зробіш…

Калі тыдзень таму я пачаў вывучаць рынак нерухомасці — застаўся проста ў шоку.

Калі раней за $300 у эквіваленце можна было зняць добрую аднапакаёўку ў спальным раёне, то цяпер за гэтую суму прапануюць голыя сцены ў «Мінск-Свеце» з матрацам і прыбіральняй. Альбо старэнькую хрушчоўку з кучай блашчыц у канапе. Штосьці годнае пачынаецца ад $400, а аднапакаёўка ў «Мінск-Свеце», якая больш падобная да будкі, дык увогуле абыдзецца $500 па курсе. А гэта траціна майго заробку! Не кажучы ўжо пра касмічную «камуналку», якая набягае з-за таго, што многія арэндадаўцы нікога не прапісваюць у кватэры.

Але калі больш-менш нармальную аднапакаёўку яшчэ рэальна знайсці, то адэкватных арэндадаўцаў — няма. Ніхто не хоча бачыць на сваіх квадратных метрах жывёл, дзяцей, а нярэдка яшчэ і другую палову. То-бок мала таго, што я аддаю траціну заробку за не самую камфортную кватэру, дзе банальна няма Wi-Fi, кандыцыянера і паўнавартаснага ложка, дык яшчэ і не маю права жыць са сваёй дзяўчынай ці трымаць таго ж хамячка. А за самае малое парушэнне пагражаюць выселіць без вяртання закладу!

Залог — увогуле асобны сюр. Правільна, гэта павінна быць страхоўка для ўладальніка ад псавання маёмасці, але ў нашай рэальнасці гэта асобная форма праявы сквапнасці і жадання нажыцца на праве «жыць у кватэры».

Далёка не факт, што яго табе вернуць. Дарэчы, быў сведкам выпадку, калі арэндадаўца выбраў тых жыльцоў, якія ўнеслі найбольшы заклад (практычна дзве месячныя платы за арэнду).

Я не ведаю, чаму вышэйшыя органы маўчаць і ніяк не ўмешваюцца ў гэтую праблему, хоць гэта ўжо хутка будзе бяда, а не праблема. І калі маіх даходаў яшчэ дазваляе плаціць за арэнду, то як быць маладому спецыялісту на адпрацоўцы, у якога заробак у лепшым выпадку 1500 рублёў? Можа, пара задумацца над рынкам арэнды і крыху прыструніць прагных арэндадаўцаў? Няхай бы студыі ў «Мінск-Міры» здавалі за $300, а двухпакаёвыя кватэры з усімі выгодамі — за $400—500 па курсе. І ўсім было б добра…

Каментары16

  • Илан Маск
    19.08.2026
    Я щитаю что зарплата у программистов очень высокая. Предлагаю всем по 500$
  • Hans
    19.08.2026
    Такі малады, а ўжо таксама хоча каб "вышэйшыя ограны" кагосьці "прыструнілі". Годная зьмена расьце.
  • Чорны рыелтар
    19.08.2026
    Ну расіяне гатовыя плаціць такія грошы, вось і ўсё. Хутка мабілізацыя - будзе яшчэ плюс 20-30% да коштаў.
    У мяне ў двары апошнім часам з'явіліся дзьве новыя машыны на расейскіх нумарах. Знаёмыя таксама кажуць, што заўважаюць наплыў гасцей. І ў аграгарадку ў сваякоў нейкі дальнабой з РФ купіў хату на іхняй вуліцы.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць