Свет44

Улады Сірыі атрымалі перамогу над мясцовымі курдамі

Улады Сірыі і асноўныя курдскія ўзброеныя сілы дасягнулі маштабнага пагаднення аб інтэграцыі, якое павінна пакласці канец узброеным сутыкненням. Дамоўленасць прадугледжвае пераход курдскіх вайсковых і цывільных структур пад кантроль цэнтральнага ўрада пасля некалькіх дзён баёў, падчас якіх сірыйскае войска заняла шэраг тэрыторый, у тым ліку раёны з ключавымі нафтавымі радовішчамі, піша Reuters.

Прыхільнікі сірыйскіх уладаў скідаюць курдскі помнік у Рацы. Фота: AP Photo/Omar Albam

Пасланнік ЗША Том Барак назваў гэтае пагадненне пераломным момантам, аднак падкрэсліў, што яшчэ застаецца складаная праца дапрацоўкі ўсіх дэталяў поўнай інтэграцыі.

Умовы дамовы сталі сур’ёзным ударам для курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сіл (SDF), якія больш за дзесяць гадоў кіравалі паўаўтаномным рэгіёнам на паўночным усходзе Сірыі. Кіраўнік SDF Мазлум Абдзі пацвердзіў, што ягоная структура згадзілася вывесці сілы з дзвюх правінцый з перавагай арабскага насельніцтва — Дэйр-эз-Зорам, асноўным нафта– і збожжавытворчым рэгіёнам краіны, а таксама Ракай, дзе размешчаныя важныя гідраэлектрастанцыі на Еўфраце.

Раней SDF супраціўляліся ўваходжанню ў склад ісламісцкага ўрада, які кіруе Сірыяй пасля зрынання Башара Асада ў канцы 2024 года. Пагадненне з 14 пунктаў, апублікаванае прэзідэнцкай адміністрацыяй, падпісалі прэзідэнт Сірыі Ахмед аль-Шараа і Мазлум Абдзі.

Абдзі паведаміў, што ў панядзелак плануе сустрэчу з аль-Шараа ў Дамаску і пасля яе абяцае раскрыць падрабязнасці дамовы. Ён таксама падкрэсліў, што курдскі бок імкнецца захаваць дасягненні свайго рэгіёна і адзначыў, што канфлікт быў навязаны звонку.

Перамовы аб інтэграцыі цягнуліся некалькі месяцаў і павінны былі завяршыцца да канца 2025 года, але праз адсутнасць прагрэсу перараслі ў баявыя дзеянні. Новая дамоўленасць прадугледжвае спыненне сутыкненняў, хаця ў асобных раёнах яны яшчэ працягваліся.

Згодна з пагадненнем, байцы SDF будуць уключаныя ў структуры міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў персанальна, а не цэлымі падраздзяленнямі. Акрамя таго, цэнтральны ўрад атрымае кантроль над памежнымі пераходамі, нафтагазавымі радовішчамі, а таксама турмамі і лагерамі з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» і іх сем’ямі. Дамаск плануе ўзяць поўны кантроль над Дэйр-эз-Зорам і Ракай у найбліжэйшыя суткі-двое.

Разам з тым пагадненне прадугледжвае і пэўныя саступкі: курды змогуць прапаноўваць кандыдатуры на ключавыя пасады ва ўрадзе, а кіраўнік правінцыі Эль-Хасака будзе прызначацца па ўзаемнай згодзе. Таксама SDF абавязаліся выдаліць з рэгіёна ўсіх несірыйцаў, звязаных з Рабочай партыяй Курдыстана, цэнтрам дзейнасці якой з'яўляецца Турцыя.

Турцыя выказала надзею, што пагадненне паспрыяе стабільнасці і міру ў Сірыі і ўсім рэгіёне. ЗША ж апынуліся ў складанай сітуацыі паміж падтрымкай SDF як партнёра ў барацьбе з тэрарызмам і новым курсам на падтрымку цэнтральных уладаў у Дамаску.

Сітуацыя выклікае трывогу ў курдаў і з-за мінулых выпадкаў міжканфесійнага гвалту, калі ў розных рэгіёнах Сірыі гінулі сотні мірных жыхароў, што падрывае давер да новага ўрада.

Каментары4

  • страцім дзяржаву, нашу будзім як Курды
    19.01.2026
    "Улады Сірыі атрымалі перамогу над мясцовымі курдамі"

    добры прыклад усім нашым ампаўцам , змагарам , ябацькам , усім Беларусам страцім дзяржаву, нашу будзім як Курды . Незалежнасць на 1 месцы
  • Ясно, значит будут грабить
    19.01.2026
    и бить
  • курт
    20.01.2026
    Колькі можна называць гэтага вахабіта «прэзідэнтам Сірыі»? Яго ніхто не выбіраў

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі5

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць