У Беларусі распрацавалі навучальны вучэбны дапаможнік па прадметна-практычным навучанні для дзяцей з парушэннямі слыху. Чакаецца, што неўзабаве ён будзе выдадзены. Чыноўнікі сцвярджаюць, што падобных распрацовак нібыта пакуль няма ў іншых краінах СНД.

Да новага навучальнага года ў Беларусі падрыхтавалі 23 новыя дапаможнікі для інклюзіўнай адукацыі. Сярод іх — падручнік «Чалавек і свет» і курс матэматыкі для невідушчых першакласнікаў. Яны надрукаваныя на полістыроле, дзякуючы чаму дзеці могуць навобмацак распазнаваць аб’ёмныя малюнкі і схемы.
Для школьнікаў са слабым зрокам таксама падрыхтуюць новыя працоўныя сшыткі з павялічаным шрыфтам.
Як адзначыла начальніца аддзела метадычнага забеспячэння спецыяльнай адукацыі Акадэміі адукацыі Беларусі Алена Рахманава, такія дапаможнікі ўтрымліваюць не толькі вучэбны матэрыял. Яны таксама дапамагаюць развіваць асобу дзіцяці, фарміраваць грамадзянскія, маральныя і патрыятычныя якасці.
Пры падрыхтоўцы новых выданняў выкарыстоўваюць і штучны інтэлект. Ён дапамагае адаптаваць тэксты і зрабіць візуальную інфармацыю больш зразумелай і даступнай для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Цяпер ва ўмовах інтэграцыі ў Беларусі навучаецца каля 75% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця
Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА
У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?
У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў
Каментары