Канцэрт Інстасамкі ў Лондане адмянілі пасля скаргі дэпутаткі-расіянкі
Канцэрт папулярнай расійскай блогеркі павінен быў адбыцца ў клубе For Your Eyes Only 14 лістапада.

Інстасамка (Дар'я Зацеева)
Муніцыпальная дэпутатка ад Партыі ліберальных дэмакратаў і адна з заснавальніц міжпарламенцкай групы Russia Watch у парламенце Брытаніі Ксенія Максімава накіравала туды запыт з просьбай адмяніць выступ, піша «Дождь»
У лісце яна сцвярджае, што Інстасамка (Дар'я Зацеева) пералічвала грошы расійскім вайскоўцам і ўнесеная ў базу ўкраінскага сайту «Міратворац».
Максімава атрымала адказ ад пляцоўкі, у якім гаворыцца, што «пасля пільнага разгляду» клуб прыняў пастанову «не праводзіць гэтае мерапрыемства ў сваіх памяшканнях».
Каментары