Эканоміка1010

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», як змяніліся валютныя перавагі беларусаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў Андрэя Картуна, еўра, які раней займаў больш за 20% у структуры беларускіх валютных плацяжоў, цяпер практычна перастаў карыстацца попытам і яго доля імкнецца да нуля.

Зменшылася і цікавасць беларусаў да даляра. Пры гэтым насельніцтва ўсё часцей захоўвае грошы ў беларускіх рублях. Агульны аб’ём дэпазітаў грамадзян перавысіў 25 мільярдаў рублёў, а каля 70% укладаў цяпер намінаваныя ў рублях. Яшчэ некалькі гадоў таму прыкладна палова дэпазітаў была ў далярах.

Андрэй Картун таксама адзначыў, што ўжо трэці год запар беларусы ў цэлым больш прадаюць замежную валюту, чым купляюць.

Каментары10

  • Васіль
    27.08.2026
    Даляр (што наяўны, што на картках) сапраўды стаўся непатрэбным: на алі за яго больш не купіш, шмат праблем са старымі ды дэфектнымі банктнотамі, пераважная большасць папулярных авіякампаній ставяць кошты ў еўра, большасць недаляравых разлікаў (у злотых, кронах, лірах і г.д.) ідзе праз дадатковую канвертацыю ў еўра, плюс эканамічная палітыка спадара Краснова спрыяе дэвальвацыі даляра. Па сутнасці - з ім толькі гатоўкай на азіяцкія курорты
    З наяўнымі еўрамі падобных праблем няма. Хіба што пэўныя праблемы могуць узнікаць пры спробах разлікамі 500 еўравымі банкнотамі.
  • Васіль
    27.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ЯМы97
    27.08.2026
    Таму што беларусам не патрэбны ЕЗ! Слухаюць Зянона ды Бацьку Лукашэнку!

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць