Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса
Журы часопіса Vanity Fair ацаніла ягонае ўменне спалучаць папскую сутану з красоўкамі Nike і бейсболкамі.

Белыя найкі пад белай сутанай і кепка «Chicago White Sox» на плошчы Святога Пятра. Як заўважае The Times, Папа Леў XIV настолькі ўразіў экспертаў вядомага амерыканскага часопіс Vanity Fair сваім стылем вопраткі, што трапіў у катэгорыю «Арыгіналы», куды трапілі людзі з найбольш адметным і наватарскім падыходам да адзення.
The Pope was wearing the Nike Franchise Low, a budget low-top tennis shoe dating back to the 1970s pic.twitter.com/CzX3r5EFos
У гэтым рэйтынгу 70‑гадовы пантыфік апынуўся ў кампаніі даволі экстравагантных асоб. Ён канкуруе за званне іконы стылю са спявачкай Б’ёрк, рэжысёрам Спайкам Лі і амерыканскай фігурысткай Алісай Лью.
У кароткім дасье ў графе «прафесія» суха значыцца: «Кіраўнік Каталіцкай царквы». Далей ідзе абгрунтаванне журы часопіса, чаму пантыфік быў уключаны ў спіс: «Яшчэ да абрання папам Леў XIV — тады яшчэ айцец Боб — надаваў сваёй сціплай крэмавай сутане амаль нябесны шык, спалучаючы яе з красоўкамі Nike».
Як адзначае выданне, стаўшы Папам, «Леў захаваў сваё пачуццё іранічнай нязмушанасці і час ад часу носіць бейсболкі».
Хто яшчэ ў спісе Vanity Fair за 2026 год?
Сёлета Vanity Fair падзяліў намінантаў на некалькі катэгорый — «Арыгіналы», «Дуэты» і «Будучыня». У рэдакцыі падкрэсліваюць, што шукалі не проста людзей, якія добра апранаюцца або карыстаюцца паслугамі прафесійных стылістаў, а тых, для каго мода становіцца сродкам самавыяўлення.
Сярод іншых прэтэндэнтаў на званне самых стыльных паводле Vanity Fair — нарвежскі футбаліст «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд. Стылістаў выдання ўразіў, у прыватнасці, ягоны «белы шаўковы касцюм і драпіраваны шалік», у якіх ён з'явіўся на мерапрыемстве Dolce & Gabbana на Сіцыліі.
У спіс трапіў і брытанскі спявак і акцёр Гары Стайлз, які, як піша выданне, «разумее сілу кароткіх шортаў і ведае, як насіць гальштук, часам адначасова з імі».
У дзясятцы самых стыльных 29‑гадовы акцёр Джэйкаб Элардзі, якога называюць адным з магчымых наступных Джэймсаў Бондаў. Выданне адзначыла ягонае ўменне спалучаць вінтажную працоўную вопратку з люксавымі сумкамі і нават «ператвараць пакет з крамы ў модны аксесуар».
У спіс таксама трапілі іншыя вядомыя прадстаўнікі шоу-бізнэсу, кіно, спорту, культуры і грамадскага жыцця.
Vanity Fair крытыкуе папулярны трэнд на athleisure
Нягледзячы на кампліменты на адрас Папы, каманда Vanity Fair глядзіць на стан сучаснай моды з насцярогай. Часопіс крытыкуе папулярны трэнд на athleisure (нашэнне спартыўных рэчаў паўсюль — ад працы да вечарынак), называючы гэта адным з галоўных модных пралікаў часу.
Акрамя таго, эксперты занепакоеныя «вяртаннем кансерватызму» ў ЗША пры Дональдзе Трампе. «Мода развіваецца імкліва, і не ўсё ў ёй — калі нам будзе дазволена так выказацца — выглядае асабліва добра», — падсумоўвае Vanity Fair.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары