Грамадства1010

Вы не пазнаеце раёна плошчы Перамогі. Там з'явіцца пешаходная вуліца і незвычайны трамвай

Да 2029 года звыклы маршрут вакол плошчы Перамогі заўважна пераўтворыцца. Да гэтага часу ў квартале DEPO плануецца завяршыць будаўніцтва новай пешаходнай вуліцы — яна будзе праходзіць праз тэрыторыю былога трамвайнага дэпо і пракладзе новы шлях паміж вуліцамі Казлова і Чырвонай.

Як новая вуліца зменіць гэтую частку цэнтра Мінска, што з'явіцца ўздоўж маршруту і чаму адным з яго галоўных арыенціраў стане трамвай з картэнаўскай сталі, піша Realt.

Новы маршрут праз цэнтр

Сёння тэрыторыя паміж вуліцай Кісялёва, праспектам Машэрава і Чырвонай успрымаецца як асобны гарадскі фрагмент, які пешаходам даводзіцца абыходзіць. Пасля завяршэння будаўніцтва DEPO тут з'явіцца магчымасць прайсці праз квартал напрасткі.

Пешаходная вуліца працягне горадабудаўнічую вось вуліцы Казлова і звяжа яе з вуліцай Чырвонай і вежай былога радыёзавода. Для горада гэта азначае з'яўленне дадатковай пешаходнай сувязі ў цэнтры, а для раёна плошчы Перамогі — новую гарадскую прастору.

Працягласць вуліцы складзе 307 метраў. Пешаходная лінія пройдзе пад вуглом 45 градусаў да праспекта Машэрава. Пад тым жа вуглом размешчаныя дамы BRILL у квартале DEPO ў дачыненні да «сталінскай» забудовы. Гэтае рашэнне надае кампазіцыі квартала цэласнасць і належыць аўтару DEPO — архітэктару Сяргею Скуратаву.

Не проста дарога з пункта «А» ў пункт «Б»

Аднак задача новай вуліцы не абмяжоўваецца магчымасцю хутчэй прайсці праз квартал.

Уздоўж яе размесцяцца кавярні і рэстараны, крамы і буцікі, адукацыйныя і медыцынскія прасторы, wellness– і lifestyle-сервісы. За кошт гэтага вуліца мусіць працаваць як самастойная грамадская прастора, дзе можна правесці час, сустрэцца з сябрамі або сумясціць шпацыр з паўсядзённымі справамі.

Рэйкі былога дэпо застануцца на сваім месцы

Гістарычны кантэкст тут грае асобную ролю. З 1929 года на гэтай тэрыторыі працавала першае мінскае трамвайнае дэпо, і частку яго спадчыны вырашылі інтэграваць.

І вядома, самым заўважным нагадваннем пра мінулае месца мусіць стаць арт-аб'ект, які з'явіцца ў фінальнай частцы пешаходнай вуліцы.

У DEPO ўсталююць поўнапамерны арт-аб'ект у выглядзе трамвая. Да распрацоўкі праекта прыцягнулі архітэктурную майстэрню Аляксея Козыра.

Гэта не рэканструкцыя канкрэтнага гістарычнага вагона. Аўтары ствараюць зборны вобраз мінскіх трамваяў 1920—1930‑х гадоў, захоўваючы прапорцыі і характарныя дэталі транспарту таго часу.

Арт-аб'ект выканаюць з картэнаўскай сталі. Гэта даўгавечны матэрыял, які цікава змяняецца з часам. 

Паводле папярэдняй ацэнкі, выраб канструкцыі зойме каля шасці месяцаў. Трамвай створаць асобнымі секцыямі, а канчаткова збяруць ужо на тэрыторыі квартала.

Яшчэ адна незвычайная частка маршруту — мост, які праходзіць праз дом TATRA 4. З яго будзе адкрывацца дадатковы ракурс на цэнтральную плошчу квартала. Але для захавання прыватнасці мост будзе даступны толькі жыхарам квартала.

У пакрыцці пешаходнай вуліцы захаваюць арыгінальныя трамвайныя рэйкі. У цэнтральнай частцы маршруту яны перасякуцца, утвараючы знак, які нагадвае лагатып DEPO.

А адзін з рэстаранаў размесціцца ў будынку, архітэктурны вобраз якога адсылае да мыйні трамваяў, што існавала тут раней. Побач з'явіцца водная прастора: улетку яна будзе працаваць як сажалка, а ў халодную пару года зможа ператварацца ў пляцоўку для арт-інсталяцый і іншых праектаў.

Ужо хутка тэрыторыя былога дэпо зноў стане часткай гарадскога маршруту — толькі цяпер ужо пешаходнага. А трамвай, які калісьці быў часткай паўсядзённага жыцця гэтага месца, вернецца сюды ўжо ў іншай якасці — як яго новы гарадскі сімвал.

Каментары10

  • дых а хто інвестар?
    24.08.2026
    маскалі? удава лужкова?
  • Блуждающий эстет
    24.08.2026
    Ржавый полуразвалившийся трамвай - интересный и очень образный символ упадка, деградации и разложения. Крайне оригинальна локация этого "арт-шедевра" в "элитном" жилом районе, а ещё более нешаблонно-креативно его соседство с Памятником Победы.
  • Ёсік
    24.08.2026
    А мо прыбраць тую стэлу ды зрабіць прамым прасьпект?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць