Грамадства2525

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

У прыёмным аддзяленні бальніцы №2 Барысаўскай ЦРБ адбылася трагедыя праз адсутнасць своечасовай медыцынскай дапамогі, сцвярджае ўнучка памерлага пацыента. 

Дзяўчына паведаміла ў сацсетках, што яе дзеда Уладзіміра Ткачова даставілі ў прыёмны пакой каля 9 ранку. Каля 11‑12 гадзін яго паглядзеў доктар і паставілі кропельніцу. Больш да яго доктар не падыходзіў, нягледзячы на скаргі на здранцвенне рукі і задышку. Яны чакалі дапамогу яшчэ шэсць гадзін.

«Мы чакалі 6 гадзін. У 18:40 у яго пачалася пена з рота. Толькі тады яго забрала рэанімацыя. 6 гадзін без дапамогі! Гэта халатнасць, якая каштуе жыцця. Чаму пажылы чалавек з сімптомамі інсульту / інфаркту 6 гадзін ляжыць без доктара?!» — абуралася дзяўчына.

Пазней яна напісала: «Дзядуля памёр». 

Дзяўчына звярнулася да Мінздароўя з патрабаваннем правесці праверку.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Ірына Лобах «Мінскім навінам» пацвердзіла выпадак і паведаміла пра пачатак разбіральніцтва:

«Пра сітуацыю нам вядома. Прынята рашэнне аб стварэнні камісіі галоўнага ўпраўлення для высвятлення ўсіх абставін здарэння. Па гэтым факце праводзіцца службовая праверка. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі», — сказала яна.

Каментары25

  • Влад
    24.08.2026
    Почему "скандал"? Это обыденность белорусских больниц.
  • Такi ж выпадак
    24.08.2026
    Мой дзядуля такім жа чынам сканаў. Здаецца, калі яны бачаць, што ўсё не дужа добра, старога проста кладуць, робяць мінімальныя маніпуляцыі для спакою родных і астаўляюць паміраць.
    І магчыма, пры ўсёй жудаснасці, гэта максімум, што можна зрабіць у такіх выпадках.
    Але гэта проста мае здагадкі.
  • Чаго чакалі?
    24.08.2026
    З ваўкамі жыць па воўчы выць

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць