Усяго патроху6363

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Есці дранікі з трыма відамі ікры прыгажуня — і па сумяшчальніцтве новая спадарожніца Лукашэнкі — адправілася ў рэстаран «Лебядзіны».

Алія Кароткая. Тут і далей фота з яе інстаграма

Мяркуючы па сторыс, у рэстаран Алія пайшла ў кампаніі Яні Бараноўскай. Тая таксама ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь» (у 2021 годзе) — і стала штатнай прыгажуняй Лукашэнкі.

Алія Кароткая і Яня Бараноўская

Бараноўская, дарэчы, нядаўна паспяхова выйшла замуж, пераехала з мужам у Маскву і запусціла свой брэнд адзення.

За абедам Алія шмат пазіравала для фота — відаць, хацела прадэманстраваць дэталі свайго вобраза. А пахваліцца сапраўды ёсць чым. Прыгажуня асобна пафатаграфавала сваю сумачку Saint Laurent Gaby Vanity. У амерыканскай краме такая каштуе $2700.

Але сумачка дзяўчыны — падарунак за ўдзел у конкурсе прыгажосці «Міс БРІКС». Сумачку ёй прэзентавалі ў пакеце з лагатыпам расійскага ЦУМа, а там аксесуар каштуе значна даражэй, чым у ЗША — амаль што $4 тысячы.

Алія какетліва дэманструе і залаты бранзалет з, імаверна, брыльянтамі. Візуальна ён вельмі падобны да легендарнага «цвіка» ад Cartier, пра які мараць усе інста-дзівы. На афіцыйным сайце бранзалеты Juste un Clou каштуюць ад $4180 і да $98000.

Але наканечнік бранзалета Аліі адрозніваецца ад арыгінальнай мадэлі Juste un Clou ад Cartier. Падобна, што гэта кастамная копія: такія каштуюць прыблізна ад тысячы да дзесяці тысяч даляраў — залежыць ад таго, якія там камяні.

Справа арыгінальны Juste un Clou ад Cartier, які каштуе больш за 50 тысяч даляраў

Нагадаем, Алія Кароткая ўдзельнічала ў «Міс Беларусь» двойчы. Упершыню ў 2023 годзе, тады ёй споўнілася 18 гадоў. Прызавых месцаў Алія не заняла, затое яўна прыглянулася Лукашэнку: ён узяў яе ў службу пратакола — світу прыгажунь, якія суправаджаюць яго на афіцыйных прыёмах.

У 2025 годзе Алія ўжо атрымала тытул першай віцэ-міс. У яе інстаграме рэгулярна можна пабачыць здымкі з мерапрыемстваў, у якіх удзельнічае Лукашэнка. Напрыклад, летась яна танчыла на яго балі.

У маці Аліі, Дзіяны, першы і апошні запіс у працоўнай кніжцы з’явіўся ў 2018 годзе — «Нацыянальная школа прыгажосці». Невядома, чым жанчына там займалася, але праца была па кантракце. Да таго моманту яе дачка ўжо некалькі гадоў навучалася ў гэтай школе. Дзякуючы ейным поспехам Дзіяна пачала ўласны бізнэс, пісала «Бюро».

У 2025 годзе жанчына стварыла брэнд адзення «Кіалі». Алія цяпер называе сябе яго дызайнеркай і рэгулярна піярыць сукенкі.

Сёлета дзяўчыну адправілі ад Беларусі ў Казань на першы конкурс прыгажосці «Міс БРІКС», які арганізавала Расія.

Арганізатары завалілі дзяўчат падарункамі. Алія рабіла распакоўку ў сваім інстаграме, і дэманстравала падпісчыкам, што атрымала. Сярод падарункаў былі навушнікі AirPods Max, касметычны бокс Dior, фен-стайлер BORK, наборы касметыкі b.colour, SenSulu і Lic. І тая сумачка Saint Laurent Gaby Vanity.

Каментары63

  • Alex
    19.08.2026
    Как будто прочитал наряд-заказ на покупку манекенов для будущего мавзолея сашы)
  • Кстати
    19.08.2026
    Эти три несчастных драника в лебяжьем стоят 79 р, между прочим
  • Экономия
    19.08.2026
    …А Тур пусть дальше пилит простых белорусов за кофе на вынос и отсутствие ссобоек

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца1

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца1

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць