Грамадства66

Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры

Жанчына падрабязна апісала «Нашай Ніве», як фэйкавыя супрацоўнікі райвыканкама захапілі яе вайбер і ледзь не дабраліся да банкаўскіх даных.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Таццяна (імя змененае ў мэтах бяспекі) кажа, што звычайна не адказвае на незнаёмыя нумары (тым больш у месенджарах), але тут нешта расслабілася. Да таго ж жанчына толькі выйшла на пенсію, таму званок нібыта з іх раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне не падаўся ёй дзіўным.

«Суразмоўца назваўся супрацоўнікам райвыканкама. Сказаў, што высветлілася, маўляў, ва ўпраўленні сацабароны мне не палічылі дзесяць месяцаў стажу. Мяне запісалі на наступны дзень прыйсці на прыём а 12‑й гадзіне. Сказалі ўзяць з сабой пашпарт, страхавое і працоўную кніжку. Потым сказалі дачакацца выкліку і назваць чатыры апошнія лічбы тэлефона — гэта быў бы мой электронны пропуск. Я назвала».

Пасля жанчыне сказалі, што для зручнасці дашлюць спасылку для ўстаноўкі «дадатку ФСАН», дзе яна зможа сачыць за статусам яе справы. Для рэгістрацыі ў дадатку патрабавалася ўвесці даныя пашпарта і банкаўскай карткі.

Пашанцавала, што ў працэсе Таццяна паспела звярнуць увагу, што пад нумарам «супрацоўніка райвыканкама» было напісана «Данія».

«Я спытала, а чаму ў вас тут Данія? Сказала, што спыняю дыялог і паклала слухаўку».

Дабрацца да банкаўскага рахунку пенсіянеркі махляры не здолелі, а вось яе вайбер захапілі — жанчына сама назвала ім тыя самыя чатыры апошнія лічбы. Іх хапіла, каб ашуканцы традыцыйным шляхам залагініліся пад нумарам Таццяны ў месенджары.

«Мая аватарка ў вайберы адразу знікла, я сама стала там падпісаная як супрацоўніца райвыканкама. І ўжо з майго нумару пачалі назвоньваць усім маім кантактам».

Пазней жанчына здолела аднавіць кантроль над вайберам.

Гэта ўжо далёка не першы падобны выпадак па краіне. Так, нядаўна 68‑гадовая мінчанка адказала на званок з ілжэўпраўлення сацыяльнай абароны і паверыла, што яе чакае пераразлік пенсіі. У выніку жанчына засталася без 9000 рублёў.

Махляры таксама любяць выдаваць сябе за супрацоўнікаў банкаў, дастаўкіміліцыі, пошты, ДАІ, сістэмы аховы здароўя і нават «Еўраопта». У ход ідуць і страшныя розыгрышы, калі кажуць, што ваш блізкі чалавек нібыта трапіў у аварыю і яму тэрмінова патрэбная фінансавая дапамога.

Варта памятаць, што супрацоўнікі райвыканкама і службы «адно акно» ніколі не будуць тэлефанаваць праз месенджары, а таксама прасіць надыктаваць уразлівыя даныя па тэлефоне. Тым больш чыноўнікі не будуць прымушаць усталяваць вас дадатак. Для ўпэўненасці лепей перастрахавацца і праверыць пачутую вам інфармацыю па адзіным нумары службы «адно акно» — 142.

Пра ўсе спробы ашуканства абавязкова паведамляйце ў міліцыю па тэлефоне 102.

Каментары6

  • Ёсік
    27.08.2026
    Толькі выйшла на пенсію - тэлефанаваньне з тых органаў. Толькі адкрыў дэпазіт - тэлефанаваньне з банку. А ці не зьліваюць махлярам дадзеныя грамадзян тыя клеркі?
  • Ёсік
    27.08.2026
    Мусаўцы-махляры не толькі ў месенджарах, яны ўжо ў дамафон тэлефануюць, каб патрапіць у пад'езд пад выглядам участковага ці падраздзялення трывожнай кнопкі: Адчыніце, гэта міліцыя, кватэру вашага суседа рабуюць (зразумела, што па-расейску кажуць).
  • Ёсік
    27.08.2026
    Пенс, каб вам пералічвалі пенсію на картку, вы атрымліваеце картку банка з адмысловым рахункам 3034 супраць 3014, які ў ва ўсіх заробкавых картках, і даецё гэты нумар супрацоўніку сацзабесьпячэньня, кабінеты якіх знаходзяцца ў будынку адміністрацыі раёна, які вы называеце райвыканкамам.

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца1

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца1

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць