Кіно77

«Беларусьфільм» выбраў чатыры праекты для будучых экранізацый

Кінастудыя «Беларусьфільм» вызначыла чатыры сцэнарныя праекты, якія рэкамендаваныя для далейшай распрацоўкі і магчымай экранізацыі ў 2027—2028 гадах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Фота ілюстрацыйнае

Праекты былі адабраныя па выніках конкурсу сцэнарных матэрыялаў для поўнаметражных і тэлевізійных мастацкіх фільмаў.

У фінал конкурсу з амаль 250 пададзеных заявак прайшлі 16 праектаў. Пасля іх разгляду мастацкая рада выбрала чатыры гісторыі:

  • «Па слядах Белай маланкі» Аляксандры Шышовай;
  • «Ванькава лета» Андрэя Бурыма;
  • «Вужовая карона» Маі Ветравай;
  • «Кумаха — дэман восені» Вячаслава Яфрэмава.

Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Дзмітрый Сямёнаў адзначыў, што члены мастацкага рады ўважліва аналізавалі кожны сцэнар. Адной з галоўных задач было знайсці цікавыя гісторыі, якія сапраўды вартыя перанясення на экран, а таксама выявіць новых аўтараў, здольных працаваць у кінаіндустрыі.

Цяпер адабраныя праекты чакае дэталёвая распрацоўка. На кінастудыі падкрэсліваюць, што ад ідэі да запуску вытворчасці фільма неабходна правесці вялікую падрыхтоўчую працу.

Каментары7

  • Трэнд
    18.08.2026
    Гэта ўсё пра "ВАВ" і "партызанаў"?
  • Жах
    18.08.2026
    Трэнд, Дэман восені гэта відаць агра трылер пра Дажынкі
  • Вой
    18.08.2026
    Актуальненька
    Спадзяюся, нехта піша летапіс, што і калі абралі

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць