Грамадства118118

«Белоруссия, а никак не Беларусь». Арцемій Лебедзеў напісаў, як будзе правільна па-руску, і выклікаў захапленне падпісчыкаў

Расійскі дызайнер і блогер Арцемій Лебедзеў апублікаваў допіс пра беларускую мову і беларусаў. Ён выступіў, паводле яго азначэння, як «носьбіт і абаронца нормы» рускай мовы. «Калечыць родную мову дзеля суседа, нават дзеля любімага і роднага суседа», ён адмовіўся.

Свой допіс Лебедзеў пачынае з «адсутнасці комплексаў» у беларускай мовы.

«Не перастаю захапляцца адсутнасцю комплексаў і свабодай беларускай мовы. Тут прынцып — як чуецца, так і пішацца. Праверачныя словы немагчымыя. Скажам, рака называецца Волга. Як называецца горад на ёй? Валгаград. Цудоўна ж!»

Пасля гэтага Лебедзеў расказвае, як, на яго думку, па-руску трэба называцца беларусам.

Ён піша, што на патрабаванні выкарыстоўваць форму «беларус» рэагуе рэзка:

«Калі мне кажуць, што трэба пісаць «беларус», я пасылаю нах*й роўна па адной прычыне: у рускай мове злучальная галосная — «о». Таму толькі і выключна «белорус».

Ён тлумачыць, што лічыць сябе носьбітам рускай мовы, а ў той, як вынікае з яго логікі, няма такой «адсутнасці комплексаў», як у беларускай мовы:

«Таму што я кажу і пішу па-руску граматна. І не гатовы калечыць родную мову дзеля суседа, нават дзеля любімага і роднага суседа».

Таму толькі і выключна «белорус».

Гэтак жа безапеляцыйна Лебедзеў указвае, як трэба называць і суседнюю краіну.

«Ну і, вядома ж, Белоруссия, але ніяк не Беларусь. Гэта я як носьбіт і абаронца нормы адказна заяўляю».

Публікацыя атрымала больш за 1600 рэакцый. Падпісчыкі блогера прыйшлі ў захапленне: больш за 830 сэрцаек, амаль 400 пальцаў уверх, 160 агеньчыкаў.

Значна менш сярод падпісчыкаў Лебедзева нязгодных ці абураных — толькі 85 клоўнаў, 50 кучак. Выбраць папкорн было немагчыма.

Каментары118

  • "Белоруссия"
    17.08.2026
    "Белоруссия" Арцемій, у вашай масковіі не было (і няма) хрысціянства — там існавала сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам (архітэктура, адзенне, зброя, рабства, гарэмы‑цэрэмы; паўсюль — іслам або ўплыў ісламу). Таму ўсе дзеянні масковіі і яе царквы трэба разумець, улічваючы гэтую сітуацыю.
  • Беларус
    17.08.2026
    Мнение этого руzского 🐓 не интересует.
  • Алег
    17.08.2026
    Ня гледзячы на імэдж інтэлектуала, Арцемій Лебедзеў вузка мысліць. Каб ён ведаў беларускую, польскую, чэскую ці шчэ якую славянскую мову, ён бы ня быў такі катэгарычны адносна расейскай.

    Гэта бач, праблема рускіх - праз неразуменне сусудзяў яны горш разумеюць сябе.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць