Эканоміка33

Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва

Паводле даных BarthHaas Report 2025/26, у 2025 годзе ў Беларусі вырабілі 381,5 мільёна літраў піва. Па гэтым паказчыку краіна заняла 60‑е месца ў сусветным рэйтынгу. У параўнанні з 2024 годам вытворчасць знізілася на 3,5 мільёна літраў, або прыкладна на 0,9%. У папярэднім рэйтынгу Беларусь займала 58‑е месца, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

BarthHaas — нямецкая кампанія, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў хмелю.Штогод яна публікуе справаздачу пра стан сусветнага рынку піва і піваварнай галіны, якая лічыцца адной з асноўных крыніц статыстыкі па вытворчасці піва ў розных краінах.

Нашы краіны-суседзі ў рэйтынгу вытворцаў піва размясціліся наступным чынам:

  • Расія — 5‑е месца (9,01 млрд літраў);
  • Польшча — 13‑е месца (3,21 млрд літраў);
  • Украіна — 32‑е месца (1,34 млрд літраў);
  • Літва — 70‑е месца (310 млн літраў);
  • Латвія — 111‑е месца (75 млн літраў).

Сусветная вытворчасць піва скарацілася на 0,7% у 2025 годзе і склала 189,6 мільярда літраў. На пяць найбуйнейшых вытворцаў летась прыпадала амаль палова сусветнай вытворчасці піва — 48,5%.

Лідарам застаецца Кітай — 35,4 мільярда літраў, або 18,7% сусветнай вытворчасці. Далей ідуць ЗША — 17,5 мільярда літраў (9,2%), Бразілія — 15,1 мільярда літраў (8,0%), Мексіка — 14,8 мільярда літраў (7,8%), Расія — 9,0 мільярдаў літраў (4,8%).

Каментары3

  • Кол
    11.08.2026
    Цікава, а на якім мейсцы чэхі ?
  • Не называйти коровью мочу пивом
    11.08.2026
    Сколько людей сделали больными и убили эти колхозные пивовары.
  • Ясь
    11.08.2026
    Не называйти коровью мочу пивом, вочы бачылі што куплялі, сілай ніхто ў горла не заліваў.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць