Ад рэдакцыі1414

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай

Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам. У спадчыну ад Мілінкевіча застаецца і жыццяздольная палітычная канцэпцыя. Ён імкнуўся пасеяць грыбніцу, з якой, здавалася яму, пры спрыяльным клімаце самі сабой вырастуць грыбы.

Перадвыбарчы плакат Аляксандра Мілінкевіча, 2006 год. З калекцыі Музея Вольнай Беларусі

Палітыка — гэта мастацтва магчымага. Мілінкевічу-палітыку выпаў нялёгкі перыяд. Ісці на выбары 2006 года патрэбная была ўжо не проста смеласць, а мужнасць. Гэта было пасля эміграцыі Пазняка, пасля ўстанаўлення дыктатуры і пасля забойства апазіцыйных палітыкаў. І, галоўнае, пасля таго як у Расіі да ўлады прыйшла група Пуціна і Масква ўзяла курс на адбудову імперыі.

Перамога Майдану ў 2004 годзе дала людзям надзею, але і паказала прыхватызатарам Беларусі, што можа здарыцца, калі даць нацыі волю.

У 2006 годзе Мілінкевіч бачыў сваю задачу ў тым, каб абудзіць грамадства, натхніць моладзь на дзейнасць і пры гэтым пазбегнуць праліцця крыві, не справакаваць рэпрэсій.

Ён быў прыхільнікам паступовасці — у духу Антона Луцкевіча ў гэтым сэнсе.

Ён быў не схільны да карцінных заяў. Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам. Пры гэтым яму ўдалося стварыць прывабную персанальную альтэрнатыву аўтакрату.

«Выбары 2006 года былі адзінымі, на якіх я сімвалічна галасаваў не проста за альтэрнатыву Лукашэнку, а за чалавека, які цалкам адпавядаў ідэальнаму для мяне вобразу кіраўніка Беларусі. І хацелася, каб гэты кіраўнік быў менавіта такі», — напісаў гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Мілінкевіч гадамі матаўся па краіне на сваім, помніцца, старэнькім двухсотым «Мерседэсе», выбудоўваючы сетку грамадскіх і культурных асяродкаў — сеючы грыбніцу, з якой, здавалася яму, пры спрыяльным клімаце самі сабой вырастуць грыбы. Не такія, як там камусьці трэба ці хацелася б, а такія, якія дазволіць клімат і прыродныя ўмовы. З грыбніцай цяжка змагацца — нават калі валяць лес, яна застаецца.

Карані Мілінкевіча — з Берштаў, якія ён бязмерна любіў і дзе б хацеў дажываць, але ў выніку быў пазбаўлены гэтага. Ён быў палітык кансерватыўны, закаханы ў сваю зямлю, мову, незалежнік, які бачыў сваю мэту ў тым, каб вывесці свой народ з расійскай няволі. Але паступова.

«Лінія Мілінкевіча» — асцярожнасць у тактыцы пры цвёрдай арыентацыі на Захад і веры ў самаарганізацыю грамадства — застаецца жыццяздольнаю і актуальнаю.

Каментары14

  • Думка НЕ папуліста
    11.08.2026
    "Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам". Яшчэ яшчэ дадаў у канцы слова журналістам. Гаворка пра тых журналістаў, ці хутчэй каментатараў, якія гатовыя абзываць некаторых палітыкаў ці дзеячаў крайнымі, ультранейкімі ці папулістамі, пісаць прадузятыя тэксты, толькі таму што гэта ворага інтэрнацыянала.

    Мілінкевіч шмат разоў казаў пра злачыннасць камунізму і самой савеччыны, але нешта не бачна, каб новыя апазіцыянеры прыслухаліся, агульна пра народ Беларусі не кажучы.
  • Anatol Starkou
    11.08.2026
    У 2010 мне пазваніў спадар Станкевіч і запрасіў на сустрэчу са сп. Мілінкевічам. Нас тады сабралося ў грамадскай залі БАПЦ аж сем беларусаў і беларусак. Сустрэча доўжылася дзве гадзіны. Я два разы задаў яму адно і тое ж пытанне пра сілавы накірунак рашэння беларускай праблемы з нязменным кіраўніцтвам. Ён два разы адказаў адно і тое ж, што па такому сцэнару ахвяр ён не пойдзе.

    Такім чынам, заставаўся адзін варыянт чакання калі ўсе дзеці + ўнукі + праўнукі і прапраўнукі Аляксандра Рыгоравіча скончаць вузы Масковіі і Кітаю спадзявацца на палітычныя змены ў РБ.

    З папулізму ў Аляксандра Уладзіміравіча быў толькі шлях РБ у ЕС. А ўсё астатняе бчб. То бок не прымальнае, не рэальнае для Беларусі.
    У 2006 я за яго галасаў у Нью_Йорку.
  • Скірмунт
    11.08.2026
    "Ён быў палітык кансерватыўны, закаханы ў сваю зямлю, мову, незалежнік, які бачыў сваю мэту ў тым, каб вывесці свой народ з расійскай няволі"

    Менавіта! На жаль, у новай апазіцыі надта шмат тых, для якіх гэта ўсё ня важна, бо трэба гендарныя квоты ці нейкі фемквір праект запусціць, найлепш на расейскай. Усё менш спадзеваў, што ў Беларусі будзе нармальна, калі сыходзяць такія палітыкі.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць