Нерухомасць11

Кошт квадратнага метра жылля ў Мінску з пачатку года вырас больш як на чвэрць

Дзяржаўны камітэт па маёмасці падвёў вынікі першага паўгоддзя 2026 года на рынку жылля Мінска. Нягледзячы на скарачэнне колькасці здзелак куплі-продажу, цэны на кватэры працягваюць расці. Спецыялісты тлумачаць гэта найперш дэфіцытам прапаноў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

За першыя шэсць месяцаў года колькасць здзелак скарацілася на 17 працэнтаў — прыкладна на 1200 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У чэрвені было заключана 1083 дамовы куплі-продажу, што адпавядае сярэднім паказчыкам красавіка і мая.

Пры гэтым агульная сума купляў павялічылася на 5 працэнтаў і дасягнула 689,8 мільёна даляраў. Адначасова агульная плошча прададзенага жылля зменшылася на 17 працэнтаў.

Сярэдні кошт квадратнага метра на другасным рынку за год вырас на 27 працэнтаў. У сярэднім квадратны метр у аднапакаёвых кватэрах цяпер каштуе 2370 даляраў, у двухпакаёвых — 2120 даляраў, у трохпакаёвых — 1970 даляраў.

Самы высокі кошт квадратнага метра зафіксаваны ў Цэнтральным раёне Мінска — каля 2600 даляраў. Найбольш актыўным па колькасці здзелак стаў Кастрычніцкі раён, дзе за паўгоддзе было заключана 621 пагадненне.

Попыт на новабудоўлі крыху знізіўся. Іх доля ў агульнай колькасці здзелак скарацілася з 30 да 25 працэнтаў, а ўдзельная вага першаснага рынку вярнулася да звычайнага ўзроўню ў межах 9—12 працэнтаў.

Эксперты звязваюць рост цэн з даступнасцю крэдытаў, павелічэннем даходаў насельніцтва і адносна стабільным курсам беларускага рубля. Яшчэ адной важнай прычынай называюць істотнае змяншэнне колькасці кватэр, выстаўленых на продаж. За год аб'ём прапаноў скараціўся з 6,8 тысячы да 4,5 тысячы аб'ектаў.

У Дзяржаўным камітэце па маёмасці адзначаюць, што цяпер цэны на рынку вызначаюцца не толькі попытам, але і вострым дэфіцытам выбару. Паводле ацэнкі ведамства, пакуль захоўваюцца рост даходаў, даступнасць крэдытаў і недахоп прапаноў, перадумоў для зніжэння кошту жылля ў Мінску няма.

Каментары1

  • Жора
    29.07.2026
    У Расеі пачынаюцца вельмі змрочныя часы. У любым раскладзе. Прычым гэта не месяц і не два, а на гадЫ. І не адзін-два, а пяць-дзесяць-дваццаць гадоў. Той, хто разумее, бяжыць. У каго хапае грошай - у ЕЗ-Дубаі-Канады. У каго грошай меней - хоць куды. У Беларусь, напрыклад, як адзін з самых даступных варыянтаў. Бо калі наступнае зімою ў Маскве будуць блэкаўты і прадукты па картках (а хто-што цяпер замінае украінцам у іх законную чаргу разбамбіць ТЭЦ.. а ўраджай расейцы ўсё адно не збяруць, паліва няма), альбо горш - калі будзе ваенны стан і каменданцкі час, дык у Беларусі напэўна будзе спакайней. Так думаюць расейцы і едуць. Выглядае на тое, што 25% не максімум - можам забачыць і 100% і 200% яшчэ ў гэтым годзе.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць