Усяго патроху1818

У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі

Экзатычная птушка за паўтара года настолькі распаўсюдзілася ў Чарнаўцах ва Украіне, што пачынае станавіцца праблемай для мясцовай фаўны.

Попугаи на дереве в Черновцах
Папугаі на дрэвах у ваколіцах Чарнаўцоў. Фота: старонка дэпутата Чарнавіцкага гарадскога савета Аляксея Грынюка ў Facebook

Як паведамляюць сацыяльныя сеткі, папугаі добра сябе адчувалі гэтай зімой у Чарнаўцах і суседніх вёсках. А яшчэ ў 2022 годзе мэр горада выклаў фота папугаяў на гарадскіх дрэвах. Цяпер яны сталі звычайнай гарадской птушкай.

Гэта інвазіўны від папугаяў — папугай Крамера, ці індыйскі кольчаты папугай. Гэтая птушка вытрымлівае холад да мінус 20 градусаў марозу і ўсёедная. Яна можа харчавацца адкідамі са сметніцы. Гэта адзіны папугай, які жыве адразу ў дзвюх частках свету. Звычайным арэалам рассялення гэтага віду папугаяў з'яўляецца Паўднёвая Азія і шэраг раёнаў Афрыкі.

Аднак не трэба спяшацца радавацца. Яны ўяўляюць таксама небяспеку для мясцовых экасістэм, парушаючы існуючы міжвідавы баланс і аказваючы сур'ёзны ціск на некаторыя мясцовыя віды птушак. Папугаі займаюць дуплы, дзе прывыклі гнездавацца іншыя птушкі-старажылы, асабліва дзятлы. Нават папуляцыі кажаноў ад іх вельмі пакутуюць, бо гэтыя папугаі таксама іх «высяляюць» з дамоў.

Трэба адзначыць, што папугаі Крамера жывуць калоніямі ці вялікімі групамі. Арнітолагі параўноўваюць гэтую птушку з каларадскім жуком, які таксама спачатку быў экзотыкай, а пазней стаў асноўным ворагам палеткаў бульбы і іншых паслёнавых раслін.

Спецыялісты адзначаюць, што гэтых птушак усё часцей можна ўбачыць у розных месцах Еўропы, дзе іх раней не было.

У Лондане папугаі апошнія гады пачалі ўяўляць сур'ёзную праблему для горада, наносячы шкоду пасадкам культурных пладовых дрэў. Больш за тое, папугаі Крамера пачалі хутка выцясняць спрадвечныя брытанскія віды птушак з іх экалагічных нішаў. Небяспеку ўяўляе таксама і тое, што папугаі могуць разносіць захворванні птушак.

Як расказалі нядаўна «Нашай Ніве» мясцовыя жыхары, папугаяў ужо заўважылі і ў адным з раёнаў Берасцейшчыны.

Чытайце яшчэ:

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Як адпудзіць куніцу — гэты звярок мілы, але ад яго бывае столькі праблем

Каментары18

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    28.03.2023
    -- Ці не 1-га красавіка сёння?-- падумаў я, прачытаўшы загаловак. Аказваецца, не!
    Цяжка ўявіць, якія яшчэ монстры прыпаўзуць у нашыя краі ў звязку з пацяпленнем клімату. Вось, раней, слова "баклан" у мяне выклікала толькі асацыяцыі як вульгарная мянушка нейкага нядобрага чалавека... Прайшлі дзесяцігоддзі і ... бакланы ўжо тут! 1 асобіна -- 1 кг рыбы зжырае ўдзень! 1000 такіх монстраў -- 1 тона ў суткі, месяц -- 31 тона.... Таму ня дзіва, што на глыбоцкіх азёрах клёву няма!

  • Начальник инспекции рыбных угодьев
    28.03.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, супакойцеся, усім хопіць, яны меру ведаюць у іх з прыродай дамова. Нешта ж яны, бакланы тыя, не паз'ядалі ўсю рыбу ў месцах свайго звыклага абітаньня, пакінулі й іншым рыбаедам. А вось запусьці глыбоцкіх парыбачыць кудысьці, дык усё павычэрпваюць, да рэшты!
  • Максим Дизайнер
    28.03.2023
    А барщаварки там в связи с ситуацией в голове не размножилися?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць