Грамадства22

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам

У рэдакцыю Onliner звярнулася кліентка таксі. Яна распавяла пра здарэнне, якое адбылося з ёй і яе маці 25 жніўня, калі праз дадатак «ВБ Таксі» яна выклікала аўтамабіль, каб адвезці сваю маці ў бальніцу.

— Уся сітуацыя адбылася ўвогуле спантанна. Мала таго, што кіроўца доўга ехаў на заказ, дык потым яшчэ ўключыў рэжым чакання, не даехаўшы да пункта прызначэння. У выніку ён не пад’ехаў нават да самога пад’езда — мы з мамай выйшлі на дарогу і прайшлі крыху наперад.

Калі я адкрыла дзверы, то ўбачыла рэчы на пярэднім сядзенні. Кажу: «Добры дзень, можна вашы рэчы перакласці? Бо мне трэба пасадзіць маму-інваліда наперад». На што ён сказаў: «Сядайце назад». Я яму адказваю: «Я не магу пасадзіць маму назад, яна інвалід». Пачынаю яму тлумачыць, што ў яе праблемы з суставамі, акрамя таго, яе загойдвае.

Ён пачынае мне грубіяніць. Я адкрываю заднія дзверы, разумею, што месца быццам бы хапае, і кажу маме: «Давай паспрабуем сесці». Мама сядае і кажа: «А чаго гэта кіроўца нам кажа, дзе нам сесці?»

І тут ён пачынае з усёй сілы біць па падлакотніку і абражаць нас, мы нават не разумеем, што адбываецца.

Ён рэзка выскоквае з машыны, дастае маміны мыліцы, накіроўвае іх у бок мамы (я думала, што ён зараз проста ўдарыць яе), выкідвае іх з усёй сілы на асфальт, пачынае крычаць: «Вы мне будзеце камандаваць, каго куды саджаць, за капейкі ездзіце».

Другі раз падымае мыліцы і кідае іх бліжэй да мяне. Пачаў рухацца да нас, каб выкінуць маму з машыны. Я закрыла яе грудзьмі і ўзяла тэлефон.

Жанчына кажа, што пачала аўтаматычна здымаць відэа. На кадры трапілі ўжо толькі наступныя падзеі.

«Няма чаго мяне абражаць і прыніжаць», — кажа мужчына на запісе, садзіцца ў аўтамабіль і з’язджае.

Пасля таго, што адбылося, жанчына звярнулася ў міліцыю. Таксама яна звязалася са службай падтрымкі WB Taxi і папрасіла даць даныя кіроўцы (паколькі ён завяршыў паездку, дадзеныя ў дадатку больш не паказваліся). Там ёй адказалі, што звесткі даюць толькі па афіцыйным запыце ад сілавікоў.

— Да нас прыехаў участковы, мы напісалі заяву — пісала мама, а я ўжо ішла як сведка. Мы пацярпелі абедзве. Калі шчыра, мы дагэтуль у шоку. Участковы сказаў, што праз 10 дзён дакументы перададуць у суд.

Жанчына распавяла, што таксама патэлефанавала ў Транспартную інспекцыю, патлумачыла сітуацыю, сказала, што хацела б, каб дзеянні кіроўцы праверылі, а яго пакаралі. Паводле яе слоў, у Транспартнай інспекцыі ёй параілі напісаць заяву праз «зварот.бел», што яна і зрабіла.

Onliner звярнуўся ў WB Taxi з просьбай пракаментаваць гэты выпадак.

«Такія паводзіны кіроўцы недапушчальныя для нашага сэрвісу. Мы разбяромся ў сітуацыі і паведамім пра здарэнне партнёру-перавозчыку, у якога працуе кіроўца. Доступ да сэрвісу для кіроўцы будзе прыпынены на час праверкі, па выніках якой мы прымем рашэнне аб далейшых мерах. Мы таксама данясём да кіроўцаў патрабаванні адносна працы з пасажырамі, якія маюць асаблівыя патрабаванні да абслугоўвання. Мы ўжо звязаліся з пасажыркай і кампенсавалі кошт адмененай паездкі».

Каментары2

  • Тодар
    29.08.2026
    Шо... i зноуку WB Taxi? Хлопец з благадатнай Чуйскай далiны?
  • Asmongold
    29.08.2026
    А Вайлдберыз, я такую фірму ведаю. Гэта ж тая што спаліла свае супер-склады і кінула тысячы бізнесоўцаў якія на гэтых складах нешта трымалі. Ну нічога дзіўнага - лох не мамант як кажуць.
    А жанчына малайчына - з навалач'ю з балот трэба толькі так і размаўляць. Пачынае паводзіць сябе як рускі - уключаецца камера, запіс перадаецца у міліцыю і хай гэты прадстаўнік Вялікай Расеі пасядзіць 15 дзён у камеры, адпачне трохі ад імперскасці.

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць