Музыка11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк

Вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, вядомы па групе Akute, падзяліўся першым трэкам свайго новага сольнага праекта Mytnik.

У адрозненне ад звыклай ужо беларускамоўнай лірыкі ў аўтарстве Стаса, песня «Не ўтрымаўся» гучыць на рускай мове. Ва ўсім астатнім гэта па-ранейшаму сакавітыя гітарныя рыфы і рамантычныя тэксты ў аксамітным вакальным гучанні.

Стас Мытнік. Фота: асабісты архіў.

У 2022 годзе магілёўскі гурт Akute выпусціў свой шосты і на гэты момант апошні альбом «Напалову тут». Нягледзячы на абяцаныя прыхільнікам гастролі група залягла на дно.

Абазнаныя крыніцы распавялі «Нашай Ніве», што Akute цяпер на паўзе. Сярод іншага, яна звязаная з тым, што асноўны касцяк гурта пражывае ў розных краінах. Стас застаецца ў Беларусі, а Раман Жыгараў знаходзіцца ў Польшчы. Туды ж пераехала і экс-бубначка Vicky Fates, партыі якой сёння можна пачуць у групе Biaz Nazvy.

Каментары1

  • Kapiec, jak sumna.
    03.08.2026
    Pa-rasiejsku... Nu heta zusim! Lepš nie viedać hetaj hańby. Navošta publikujecia biaz papiaredžańnia ū nazvie naviny?

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць