Навука і тэхналогіі11

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці

Новае даследаванне выявіла сувязь паміж высокімі тэмпературамі ў пачатку жыцця і запаволеным ростам таламуса — адной з ключавых структур мозгу. Праз гады гэта можа праяўляцца асаблівасцямі паводзін у падлеткавым узросце. З падрабязнасцямі знаёміць EurekAlert.

Фота: Manop Phimsit / Vecteezy

Змяненне клімату прыводзіць да таго, што людзі ва ўсім свеце ўсё часцей сутыкаюцца з тэмпературнымі рэкордамі, што выклікае занепакоенасць адносна іх уплыву на здароўе дзяцей. Перыяд цяжарнасці і першыя гады жыцця маюць асаблівае значэнне для развіцця мозгу, бо ў гэты час ён расце асабліва хутка і найбольш адчувальны да ўздзеяння навакольнага асяроддзя. Хоць папярэднія даследаванні ўжо звязвалі спякоту са зменамі кагнітыўных функцый і псіхічнага здароўя, яе ўплыў на структуру мозгу вывучаны значна менш.

Група даследчыкаў Барселонскага інстытута глабальнага здароўя (ISGlobal) паставіла перад сабою задачу высветліць, ці звязана ўздзеянне цяпла або холаду ў перыяд ад зачацця да ўзросту 8,5 года са зменамі ў развіцці мозгу ў познім дзяцінстве і падлеткавым узросце, а таксама вызначыць перыяды, калі мозг найбольш уразлівы.

Навукоўцы прааналізавалі дадзеныя 3251 дзіцяці, якія ўдзельнічаюць у праекце Generation R Study — нідэрландскім кагортным даследаванні дзяцей ад нараджэння. З дапамогай кліматычнай мадэлі яны разлічылі сярэднія тэмпературы па месцы жыхарства ўдзельнікаў: штотыднёвыя — падчас цяжарнасці і штомесячныя — ад нараджэння да 8,5 года.

Затым гэтыя звесткі параўналі з вынікамі магнітна-рэзананснай тамаграфіі, зробленай дзецям прыкладна ва ўзросце 10 і 14 гадоў. Гэта дазволіла ацаніць, як змяняўся аб'ём 11 структур мозгу і ці быў гэты працэс звязаны з перанесеным раней уздзеяннем цяпла або холаду.

Высветлілася, што з усіх даследаваных структур толькі таламус быў устойліва звязаны з уздзеяннем спякоты на ранніх этапах жыцця. Менавіта ён апрацоўвае і перадае сэнсарную і рухальную інфармацыю да кары вялікіх паўшар'яў.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтая вобласць можа быць асабліва адчувальнай, паколькі яна пачынае фарміравацца на вельмі ранніх тэрмінах цяжарнасці і развіваецца паводле строга вызначанага графіка. Акрамя таго, падчас развіцця плода таламус інтэнсіўна забяспечваецца крывёй, што можа рабіць яго больш адчувальным да змен, якія спякота выклікае ў плацэнце або крывацёку паміж маці і плодам.

Крытычнае акно: ад зачацця да пятага месяца жыцця

Паводле вынікаў даследавання, найбольш адчувальным да ўздзеяння спякоты аказаўся перыяд ад зачацця да пятага месяца жыцця дзіцяці пасля нараджэння. У параўнанні з эталоннай сярэдняй тэмпературай 12,5°C, уздзеянне сярэднямесячных тэмператур на ўзроўні 20,5°C у гэты перыяд (разлічаных з улікам дня і ночы) было звязана з больш павольным ростам таламуса ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Падобных сувязяў для іншых структур мозгу або для ўздзеяння нізкіх тэмператур выяўлена не было.

Аўтары працы адзначаюць, што даследаванне не дазваляе зрабіць выснову пра механізмы гэтага ўплыву. Паводле папярэдніх даследаванняў, спякота падчас цяжарнасці можа ўплываць на працу плацэнты, узровень гармонаў стрэсу ў арганізме маці або сератанінавую сігналізацыю, якая мае важнае значэнне для фарміравання сувязяў паміж таламусам і карой галаўнога мозгу. Магчымую ролю таксама могуць адыгрываць запаленне і акісляльны стрэс.

Даследчыкі таксама выявілі, што больш павольны рост таламуса быў звязаны з больш выяўленымі праблемамі ў паводзінах у падлеткавым узросце, у тым ліку з агрэсіўнасцю і схільнасцю парушаць правілы. Пры гэтым сувязі паміж ростам таламуса і кагнітыўнымі здольнасцямі даследаванне не выявіла.

Аўтары адзначаюць, што ў будучых даследаваннях трэба высветліць, ці спрыяе ўздзеянне спякоты падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця парушэнням нейраразвіцця і ці могуць змены ў развіцці таламуса растлумачыць гэтую сувязь. Яны таксама мяркуюць, што ва ўмовах далейшага росту глабальнай тэмпературы меры па зніжэнні ўздзеяння спякоты ў гэты перыяд могуць дапамагчы абараніць развіццё мозгу дзяцей.

Каментары1

  • х
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць