Грамадства88

«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах

Беларус Ягор жыве ў Польшчы некалькі гадоў. Ягоная жонка — полька, а іх дачцэ год і дзевяць месяцаў. Дзіця ўжо пачало размаўляць — і на польскай, і на беларускай мовах, — але не без нюансаў. Ягор распавёў выданню Most, як выхоўвае маленькую білінгву.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Gautam Arora / Unsplash

Сам Ягор таксама рос білінгвам, бо вучыўся ў беларускамоўнай школе. Размаўляў і па-беларуску, і па-руску.

Зараз з жонкай і яе сям’ёй ён размаўляе на польскай мове, а са сваімі бацькамі і сям’ёй брата — на беларускай. Таму дачка знаходзіцца ў двухмоўным асяроддзі і запамінае як беларускія, так і польскія словы. Размаўляе больш па-польску, і ў будучым гэта мова, верагодна, будзе дамінантнай. Але беларускія словы таксама разумее і ўжывае.

«Жонка не валодае беларускай мовай, таму часам не разумее, што ад яе хоча дачка — тады я прыходжу на дапамогу, — кажа Ягор. — А нядаўна застаўся з дачкой сам на тры дні. Шпацыравалі разам, і яна выбірала кірунак, у якім нам ісці. Замест польскага «там» пачала казаць беларускае «туды» альбо «сюды». Потым жонка вяла яе ў садок, і дачка зноў стала выкарыстоўваць гэтыя словы. Жонка не магла яе зразумець».

«Дзеці ствараюць сваю ўласную мову»

Але сапраўдных праблем з білінгвізмам не было, і Ягор упэўнены, што ў будучыні ён ніяк не паўплывае на працэс навучання.

«Патрэбны час, каб прыстасавацца. Не трэба думаць, што дзіця будзе горш развівацца ці не будзе ведаць аніводнай мовы, бо блытае словы. Гэта нармальна нават да 3-4 гадоў. Дзеці не разумеюць, што ўжываюць словы з дзвюх моў, таму ствараюць сваю ўласную мову. Але з часам гэта праходзіць».

Фанетыка беларускай і польскай адрозніваюцца, але Ягор не хвалюецца, што дачка будзе «шчэкаць і чэкаць», бо «палова Беларусі размаўляе па-руску з беларускім акцэнтам — і нічога страшнага ў гэтым няма».

А вось значэнні некаторых слоў дзяўчынка ўжо блытае: ідучы каля будоўлі, кажа «кран» замест dźwig. Яе маці гэта вельмі смешыць. Дарэчы, з бабуляй і дзядулем з Беларусі дзіця размаўляе часта, але таксама на «сваёй» мове.

«З польскімі дзецьмі дачка пакуль што размаўляе няшмат. Але калі пачне больш актыўна, то будзе рабіць гэта неяк па-свойму, як прызвычаілася. Як з намі дома», — мяркуе Ягор.

Спяваюць Вайцюшкевіча і чытаюць «Kicia Kocia»

Беларуская культура з’яўляецца значнай часткай выхавання дачкі. Сям’я ўключае ёй беларускія казкі і музыку, а таксама «Пэтсан і Фіндус» у беларускім перакладзе. Ягор кажа, што дзяўчынка вельмі любіць «Калыханку» і песню Змітра Вайцюшкевіча «На Каляды», якую часта спявае.

А вось якасць беларускай літаратуры для дзяцей сям’і не падабаецца.

«Было б файна, калі б польскія кнігі Kicia Kocia і Pucio былі перакладзеныя на беларускую мову», — кажа Ягор.

Каментары8

  • валодаю трасянкай без акцэнтў )
    27.09.2023
    Замест польскага «там» пачала казаць беларускае «туды» альбо «сюды»

    а ў Мінску кажуць - "тудой".. "сюдой"..
  • Васіль
    27.09.2023
    Не чытаў (толькі загаловак), але як бацька дачкі і сына скажу, што да 3х гадоў ты ў любым разе не разумееш 30-90% адсоткаў (у два не раземееш больш, чым у тры)
  • Максим Дизайнер
    27.09.2023
    Молодцы полковники, потихоньку начали прозревать, что с нашими вечно недовольнымии достойными большего борщеварками каши не сваришь.

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць