RSS Amplifier

Podcast

Bellit

Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты. Падтрымаць праект: — https://www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZtd75PsRndYBg199 bellitpost@gmail.com https://www.instagram.com/nasta_bellit/

soundcloud.comSource feed ↗10 episodes

Live Last read · last published · next check

Written by

Latest episodes

Saves to your Listen queue, to pick up on another day or another device.

170. Літнавіны: чаму забіваюць жанчын

У новым выпуску расказваю пра кніжныя навінкі і папярэднія заказы, пра навіны літаратурных прэмій, пра папаўненні ў экстрэмісцкіх спісах, пра тое, як плануюць перайменаваць знакамітую літаратурную прэмію і пра многае іншае. Згаданае ў выпуску: 04:20 — Сяргей Шапран «Быкаў. [Пра] мастацтва»: 06:26 — Леанід Дзінерштэйн «Казка на ноч»: https://shorturl.at/p1W2A 07:00 — Марыя Баравік «Намалюю вясну»:…

Play

169. Літнавіны: як Гары Потэр дапаможа ў палоне

У сённяшнім выпуску вас чакае процьма кніжных навінак, асабліва беларускіх твораў на замежных мовах, раскажу пра тое, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца аўстралійскі кніжны рынак, якая знакамітая спявачка прасоўвае чытанне, а таксама як Гары Потэр можа дапамагчы ў палоне. Згаданае ў выпуску: 01:40 — Марыя Вайцяшонак «Казкі старога лецішча»:…

Play

168. Ірландыя, карыда і овершэрынг

У новым выпуску падкаста вас чакае антыўтапічны, але надта рэалістычны раман пераможцы Букераўскай прэміі, кніга пра кампанію прыгожых і стомленых людзей, якія вандруюць па Еўропе і спрабуюць запоўніць пустэчу ўнутры алкаголем, а таксама маё бамбленне наконт кнігі, з якой я так і не давелася нічога пра магічнае мысленне. Згаданае ў выпуску: 09:21 — Paul Lynch «Prophet song» 18:36 — Эрнэст…

Play

167. Літнавіны: аўтографы і муміі

У новым выпуску падкаста раскажу, якая новая кнігарня адкрылася ў Варшаве, якія прэміі атрымалі беларускія паэты і перакладчыкі, якія сусветнавядомыя пісьменнікі напісалі новыя кнігі, чаму Джэймс Бонд не можа ездзіць на Aston Martin, хто стаў сёлетнім лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі і многае іншае. Згаданае ў выпуску: 01:16 — «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў»:…

Play

166. «Кніга лепш?»: «Праект Авэ Марыя» Эндзі Уір

У новым выпуску падкаста пачынаю новую рубрыку «Кніга лепш?», у якой буду расказваць пра літаратурныя першакрыніцы і іх кінаадаптацыі. У першым выпуску рубрыкі расказваю пра адну з самых гучных навінак кіно гэтага года. Згаданае ў выпуску: «Project Hail Mary» Эндзі Уір *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі:…

Play

165. КК Анягож: «Silva Rerum I, II» Крысціна Сабаляўскайце

На чарговай сходцы КК Анягож мы з Сярожам абмяркоўваем першыя дзве кнігі тэтралогіі літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце «Silva Rerum» у перакладзе Сяргея Шупы: высвятляем «сцёрка» ці «сцірка», Наста блытае словы «лес» і «лёс», а Сярожа аказваецца не такім ужо мізагінам. Купіць «Silva Rerum»: https://knihauka.com/pl/searchquery/silva+rerum/1/phot/5?url=silva,rerum *** Падтрымаць праект: —…

Play

164. Літнавіны: кніжныя знаходкі і цэнзура ад нейрасетак

У новым выпуску дзялюся літаратурнымі навінамі сакавіка. Якія выдавецтвы былі прызнаныя экстрэмісцкімі, якія цікавыя літаратурныя мерапрыемствы адбудуцца ў красавіку, процьма навін пра штучны інтэлект і многае іншае Згаданае ў выпуску: 01:37 — Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка»:…

Play

163. Вынікі другой паловы 2025 года

У новым выпуску расказваю пра найлепшыя і найгоршыя кнігі другой палова 2025 года ў розных намінацыях. Згаданае ў выпуску: 01:41 — Нэйтан Хіл «Wellness» 05:53 — Макс Кідрук «Де немає бога» 09:10 — Роберт Сапольскі «Determined: A Science of Life without Free Will» 21:02 — Эндзі Ўір «Марсіянін»: https://knihauka.com/marsianin 24:10 — Саша Філіпенка «Слон»: https://knihauka.com/filipienka_slon 29:55…

Play

162. Літнавіны: нешта будзе

У новым выпуску падкаста літаратурныя навіны лютага: якое беларускае выдавецтва прызналі экстрэмісцкім, хто трапіў у доўгі спіс Міжароднай Букераўскай прэміі, якія класічныя раманы можна ўбачыць на вялікім экране, а таксама многае іншае. Згаданае ў выпуску: 03:55 — Мікалай Хаўстовіч «Даследаванні і матэрыялы. Том 12» 04:36 — Мікола Захаранка «На тым краі зямлі» 05:14 — Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў…

Play

161. КК Анягож: Фатальны сфінктар (вынікі 2025 года)

Няхай вас не палохае назва, але ў нас з Сярожам атрымаліся даволі добрыя вынікі кніжнага года, дзе знайшлося месца і бясконцым захапленням, і суцэльным расчараванням. Чацвёрты раз у гісторыі КК Анягож мы сабраліся, каб запоўніць прачытанымі кнігамі 4 намінацыі: Кніга года, Адкрыццё года, Расчараванне года, Конь года і Персанаж года. Што з гэтага атрымалася — слухайце ў новым выпуску. ***…

Play